... ытэтнай інфармацыі. У распрацоўцы праекта ўдзельнічала некалькі найбуйнейшых сусветных бібліятэк, у тым лі...
 

Virtual International Authority File (VIAF)
англ.: VIAF: Virtual International Authority File

Virtual International Authority File (VIAF)
URL VIAF.org
Камерцыйны Не
Тып сайта Пошукавая сістэма, электронны каталог
Рэгістрацыя Не
Мова(-ы) англійская
Уладальнік OCLC
Аўтар Joint project of four library organizations
Пачатак працы 2012
Бягучы статус Працуе і развіваецца
 Virtual International Authority File на Вікісховішчы

VIAF (англ.: Virtual International Authority File — Віртуальная міжнародная аўтарытэтная выява[1] ) — віртуальная сістэма міжнародных стандартаў для аўтарытэтнай інфармацыі (напрыклад, інфармацыі пра творы і іх аўтарах). У распрацоўцы праекта ўдзельнічала некалькі найбуйнейшых сусветных бібліятэк, у тым ліку Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бібліятэка Кангрэса ЗША.[2] [3]

VIAF з'яўляецца міжнародна прызнанай сістэмай класіфікацыі. Гэта сумесны праект некалькіх нацыянальных бібліятэк і кіруецца Анлайнавым камп'ютарным бібліятэчным цэнтрам (OCLC).[4] Праект быў ініцыяваны Нямецкай нацыянальнай бібліятэкай і Бібліятэкай Кангрэса ЗША. Праект заснаваны ў 2000 годзе.[5]

Кароткая гісторыя праекта[3]

У красавіку 1998 года Бібліятэка Кангрэса ЗША (LC), Нямецкая бібліятэка (DNB) і OCLC прыступілі да стварэння канцэптуальнага праекта, каб звязаць бібліяграфічныя запісы для асабістых імёнаў у адзіную сістэму.

VIAF Кансорцыум быў сфарміраваны па пісьмовай згодзе LC, DNB і OCLC у жніўні 2003 года. Пагадненне было падпісана на 69-й Генеральнай канферэнцыі IFLA, якая адбылася ў Берліне.

Нацыянальная бібліятэка Францыі (BNF) далучылася да пагаднення аб кансорцыуме 5 кастрычніка 2007 года.

Гэтыя чатыры арганізацыі - LC, DNB, BnF і OCLC - узялі на сябе ролю кіраўнікоў у кансорцыуме, маючы агульную адказнасць за VIAF, хостынг VIAF і пастаўку праграмнага забеспячэння, а таксама бібліяграфічны змест даных. Іншыя арганізацыі пазней далучыліся да кансорцыума, падаючы зыходныя файлы і досвед для прасоўвання VIAF.

У 2010 годзе сярод кіраўнікоў устаноў пачаліся сур'ёзныя перамовы і дыскусіі па доўгатэрміновай арганізацыйнай дамоўленасці для VIAF. Пасля разгляду розных варыянтаў і прынцыпаў працы аўтары пагадзіліся аднесці VIAF да службы OCLC. У 2011 годзе былі абмеркаваны дэталі пераходу і пасля згоды ўсіх удзельнікаў у 2012 годзе пачаўся гэты пераход.

Апісанне праекта

Мэта сістэмы - звязаць некалькі нацыянальных ідэнтыфікатараў (такіх, як нямецкі GND, (раней PND для асоб), амерыканскі LCCN, французскі BNF і іншыя) у адзіную сістэму класіфікацыі і пошуку інфармацыі. Запіс VIAF атрымлівае стандартны ўнікальны нумар, утрымлівае ўвесь набор першасных запісаў з зыходніка, а таксама высылаецца на арыгінальныя крыніцы. Даныя знаходзяцца ў свабодным інтэрнэт-доступе і могуць быць выкарыстаны для даследаванняў і абмену данымі і праз фонды бібліятэк у электронным відзе. Узаемнае абнаўленне ажыццяўляецца па пратаколе Ініцыятывы адкрытых архіваў (OAI).

Нумары файлаў таксама дадаюцца ў біяграфічныя і іншыя артыкулы Вікіпедыі.

Бібліятэкі-ўдзельнікі

№ п.п. Фатаграфія будынка Беларуская назва Назва на мове арыгінала Размяшчэнне Краіна Код класіфікацыі Прыклад паказальніка
1Інстытут адзінага каталога італьянскіх бібліятэкIstituto Centrale per il Catalogo UnicoРымІталіяICCUIT/ICCU/RAVV/088390
2Нямецкая нацыянальная бібліятэкаDeutsche NationalbibliothekФранкфурт-на-МайнеГерманіяGNDDNB/11864291X
3Getty Research InstituteGetty Research InstituteЛос-Анджэлес, КаліфорніяЗШАJPGULAN/500327036
4Бібліятэка і Архіў КанадыBibliothèque et Archives CanadaАтава, АнтарыаКанадаLACLAC/0040H0370F
5Бібліятэка АлександрынаBibliotheca AlexandrinaАлександрыяЕгіпетEGAXAEGAXA/vtls000791617
6Бібліятэка Кангрэсу + 8 бібліятэкLibrary of Congress (NACO consortium)ВашынгтонЗШАLCCNn/79/068416
7 Нацыянальная парламенцкая бібліятэка, Японія国立国会図書館Токіа і КіётаЯпоніяNDLNDL/00458898
8Нацыянальная бібліятэка АўстралііNational Library of AustraliaКанбераАўстраліяNLANLA/000036180076
9Нацыянальная бібліятэка ФранцыіBibliothèque nationale de FranceПарыжФранцыяBNFcb11926775j
10Нацыянальная бібліятэка Ізраіляהספרייה הלאומיתІерусалімІзраільNLINLI/000131866
11Нацыянальная бібліятэка ПартугалііBiblioteca Nacional de PortugalЛісабонПартугаліяBNPPTBNP/56654
12Нацыянальная бібліятэка ІспанііBiblioteca Nacional de EspañaМадрыдІспаніяBNEBNE/XX933715
13Нацыянальная бібліятэка ШвецыіKungliga BiblioteketСтакгольмШвецыяSELIBRSELIBR/97268
14Нацыянальная бібліятэка ЧэхііNárodní knihovna České republikyПрагаЧэхіяNKCNKC/jn19981002230
15Нацыянальная бібліятэка імя СечэніOrszágos Széchényi KönyvtárБудапештВенгрыяNSZLNSZL/000000001730
16RERO: Бібліятэчная сетка Заходняй ШвейцарыіRéseau des bibliothèques de Suisse occidentale or Westschweizer BibliothekverbundШвейцарыяRERORERO/vtls013481645
17Французскі бібліятэчны кансорцыум універсітэтаўSystème universitaire de documentationФранцыяSUDOCSUDOC/085948470
18Швейцарская нацыянальная бібліятэкаSchweizerische Nationalbibliothek, Bibliothèque nationale suisse, Biblioteca nazionale svizzera, Rete delle bibliotheche della Svizzera occidentaleБернШвейцарыяSWNLSWNL/vtls000204495
19NUKAT: Адзіны каталог навуковых бібліятэк ПольшчыNUKAT: katalog zbiorów polskich bibliotek naukowychВаршаваПольшчаNUKATNUKAT/n/94202820
20Ватыканская апостальская бібліятэкаBibliotheca Apostolica Vaticana-ВатыканBAVBAV/ADV10242315
21BIBSYSBIBSYSТронхеймНарвегіяBIBSYSBIBSYS/x90952390
22Фламандскія публічныя бібліятэкіFlemish Public LibrariesБрусельБельгіяBIBNETBIBSYS/x90952390
23Каралеўская бібліятэка Даніі + 1 бібліятэкаDanish Library CenterКапенгагенДаніяВBС8709791159102x
24Латвійская нацыянальная бібліятэка(англ.) бел.Latvijas Nacionālā bibliotēkaРыгаЛатвіяLNB-LNCLNB-LNC10-000012145
25Нацыянальная бібліятэка ПольшчыBiblioteka Narodowa w WarszawieВаршаваПольшчаNLPNLP-a21143511
26Бібліятэка КаталонііBiblioteca de CatalunyaБарселонаІспаніяBNCBNC-a10604303
27Нацыянальная бібліятэка Люксембурга(англ.) бел.Bibliothèque nationale de LuxembourgЛюксембургЛюксембург

Бібліятэкі і праекты, якія ўдзельнічаюць у рэжыме тэсціравання

№ п.п. Фатаграфія будынка Беларуская назва Назва на мове арыгінала Размяшчэнне Краіна Код класіфікацыі Прыклад паказальніка
1Расійская дзяржаўная бібліятэкаРоссийская государственная библиотекаМаскваРасіяRSLRSL/nafpn-000084026
2Каралеўская нацыянальная бібліятэка НідэрландаўKoninklijke BibliotheekГаагаНідэрландыNTANTA/068808658
3Бібліятэка Нацыянальныя сходы(англ.) бел.国家图书馆管理局-СінгапурNLBNLB/18487957
4Файл:Bibliotheque nationale du Liban 2.jpgНацыянальная бібліятэка Ліванаالمكتبة الوطنية‎‎БейрутЛіванLNLLNL/33485
5Праект Персей(англ.) бел.Perseusуніверсітэт Тафтса (таварыства Макса Планка)ЗША (Германія)PERSEUSPERSEUS/author.236.1
6ВікіпедыяWikipediaСан-ФранцыскаЗШАWikipedia
7International Standard Name Identifier(англ.) бел.ISNIЛонданВялікабрытаніяISNIISNI/0000 0001 2137 6443
8Нацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка ЗаграбаNacionalna i sveučilišna knjižnica u ZagrebuЗаграбХарватыя
92 недакументаваныя праекты

Зноскі

  1. http://www.gpntb.ru/win/inter-events/crimea2005/disk/140.pdf
  2. Kelley, Michael; Schwartz, Meredith (2012). "VIAF service transitions to OCLC". Library Journal (Media Source) 137 (8): 16. 
  3. 1 2 VIAF. OCLC. http://www.oclc.org/viaf/. .
  4. About OCLC. OCLC. Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2012. Праверана 18 сакавіка 2010.
  5. Analysis and Reflections on VIAF, Virtual International Authority File // JLIS, Vol. 1, No. 2 (2010), Manzotti, DOI:10.4403/jlis.it-4520: «Virtual International Authority File (VIAF) is a joint experiment of the Library of Congress (LC), the Deutsche Nationalbibliothek (DNB), and the Bibliothèque Nationale de France (BNF) with Online Computer Library Center (OCLC). Started in 2000, VIAF is a linking between authority records of the participant national agencies»

Спасылкі

  • viaf.org — афіцыйны сайт Virtual International Authority File




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]