амерыканскі хэві-метал гурт ... горада Дэ-Мойн, Аёва. Гурт быў заснаваны ў 1995 годзе перкусіяністам Шонам Крэенам, бубначом Джоўі Джордзісана...
article - Slipknot

«Slipknot» ([ˈslɪp.nɑːt]) (бел.: пятля, зашмарга) — амерыканскі хэві-метал гурт з горада Дэ-Мойн, Аёва. Гурт быў заснаваны ў 1995 годзе перкусіяністам Шонам Крэенам, бубначом Джоўі Джордзісанам і бас-гістарыстам Полам Грэем. Пасля некалькіх змен складу ў раннія гады, гурт пачаў складацца з дзевяці чалавек: Крэен, Джордзісан, Грэй, Крэйг Джонс, Мік Томсан, Коры Тэйлар, Сід Уілсан, Крыс Фэн і Джым Рут. Грэй памёр 24 сакавіка 2010 года, замест яго ў 2011—2014 гадах выступаў гітарыст Доні Сцілі. Джордзісан сышоў з гурта праз хваробу 12 снежня 2013 года. Сцілі сышоў ў часе запісу альбома «.5: The Gray Chapter». Гурт узяў Алясандра Ветурэлу на бас і Джэя Вайнберга на бубны. Джордзісан сышоў у снежні 2013 года, у выніку чаго адзіным заснавальнікам у бягучым складзе гурта ёсць Крэен. Фэн пакінуў гурт праз судовы пазоў 18 сакавіка 2019 года.

«Slipknot» добра вядомы сваім вонкавым выглядам, які прыцягвае ўвагу, агрэсіўным стылем музыкі і хаатычнымі жывымі шоў. Пасля выпуску аднайменнага альбома ў 1999 годзе, гурт хутка дасягнуў поспеху. Наступны альбом «Iowa», які выйшаў у 2001 годзе, хоць і быў больш цёмным, але павялічыў папулярнасць гурта. Пасля кароткага перапынку, «Slipknot» вярнуўся ў 2004 годзе з альбомам «Vol. 3:(The Subliminal Verses)». У 2008 годзе выйшаў чацвёрты альбом, «All Hope Is Gone», які дэбютаваў пад нумарам адзін у чарце «Billboard 200». У 2014 годзе быў выпушчаны пяты студыйны альбом, «.5: The Gray Chapter». Шосты студыйны альбом, «We Are Not Your Kind», быў прэзентаваны 9 жніўня 2019 года. Гурт выпусціў 2 жывыя альбомы: «9.0: Live і Day of the Gusano: Live in Mexico», а таксама зборнік «Antennas to Hell», і пяць DVD з жывымі выступамі. Гурт прадаў больш за 30 мільёнаў запісаў па ўсім свеце.


  Next Page » More information about  

 Slipknot  







  Next Page » More information about  

 Slipknot  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]