... crosoft Windows. Найбольш шырока выкарыстоўваецца пры напісанні камп’ютарных гульняў. Пакет сродкаў распрацоўкі Dir...
Microsoft DirectX
Тып Асяроддзе для дадаткаў
Распрацоўшчык Microsoft
Аперацыйная сістэма Microsoft Windows
Апошняя версія 11 (22 ліпеня 2009)
Ліцэнзія Microsoft EULA
Сайт DirectX
 Microsoft DirectX на Вікісховішчы

DirectX (ад англ.: direct — прамы, непасрэдны) — гэта набор API, распрацаваных для рашэння задач, звязаных з праграмаваннем пад Microsoft Windows. Найбольш шырока выкарыстоўваецца пры напісанні камп’ютарных гульняў. Пакет сродкаў распрацоўкі DirectX пад Microsoft Windows бясплатна даступны на сайце Microsoft. Часцяком абноўленыя версіі DirectX пастаўляюцца разам з гульнявымі дадаткамі.

DirectX API

Практычна ўсе часткі DirectX API уяўляюць сабой наборы COM-сумяшчальных аб’ектаў.

У цэлым, DirectX падраздзяляецца на:

  • DirectX Graphics, набор інтэрфейсаў, якія раней (да версіі 8.0) дзяліліся на:
    • DirectDraw : інтэрфейс вываду растравай графікі. (Яго распрацоўка даўно спынена)
    • Direct3D (D3D): інтэрфейс вываду трохмерных прымітываў.
  • DirectInput: інтэрфейс, які выкарыстоўваецца для апрацоўкі даных, якія паступаюць з клавіятуры, мышы, джойсціка і інш. гульнявых кантролераў.
  • DirectPlay: інтэрфейс сеткавай камунікацыі гульняў.
  • DirectSound: інтэрфейс нізкаўзроўневай працы з гукам (фармату Wave)
  • DirectMusic: інтэрфейс прайгравання музыкі ў фарматах Microsoft.
  • DirectShow: інтэрфейс, які выкарыстоўваецца для ўводу/вываду аўдыё і/ці відэа даных.
    • DirectX Instruments — тэхналогія, якая дазваляе на аснове мультымедыйнага API DirectX ствараць і выкарыстоўваць праграмныя сінтэзатары. У адрозненне ад DX-убудоў, такія праграмы могуць цалкам кіравацца па MIDI і служаць галоўным чынам не для апрацоўкі, а для сінтэзу гуку. Тэхналогія DXi была папулярная ў 2001—2004 гг., асабліва ў праграмных прадуктах Cakewalk, але з часам прайграла «вайну фарматаў» тэхналогіі VST ад Steinberg.
  • DirectSetup: частка, адказная за ўстаноўку DirectX.
  • DirectX Media Objects: рэалізуе функцыянальную падтрымку струменевых аб’ектаў (напрыклад, кадыроўшчыкі/дэкадыроўшчыкі)
  • Direct2D : інтэрфейс вываду двухмернай графікі

Гл. таксама

Спасылкі

Шаблон:Windows API Шаблон:Кампаненты Microsoft Windows





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]