... Яснотка плямістая — шматгадовая расліна сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Мае абмежаванае выкарыстанне як дэкар...
Яснотка плямістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lamium maculatum (L.) L. (1763) Sp. Pl. ed. 2: 809

Сінонімы
Lamium album var. maculatum L.basionym і іншыя (гл. ніжэй)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32541
NCBI  53163
EOL  579593
GRIN  t:400264
IPNI  448886-1
TPL  kew-107516

Яснотка плямістая[3] (Lamium maculatum) шматгадовая расліна сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Мае абмежаванае выкарыстанне як дэкаратыўная культура, часам вядзе сябе, як пустазелле.

Апісанне

Травяністая расліна вышынёй 20-80 см, з кароткімі падземнымі парасткамі. Усе надземныя часткі апушаныя. Сцеблы прамыя, у ніжняй частцы разгалінаваныя. Лісточкі на хвосціках, яйкападобнай або трохкутнай формы, пілаватыя па краі. Кветкі сабраны ў шматкветкавыя кольцы. Чашачка кветкі званочкавая, з трохкутнымі вострымі і досыць доўгімі зубцамі. Вяночак двухгубы, з кольцам валасінак у зеве, верхняя губа шлемападобнай формы, ніжняя — трохлопасцевая. Трубачка вяночка выгнутая, бакавыя лопасці ніжняй губы з шылаватым зубцом.

Экалогія і распаўсюджанне

Цвіце ў чэрвені-жніўні.

Арэал ахоплівае ўсе ўмераныя вобласці Еўропы, Заходнюю Азію (у прыватнасці, Турцыю, Сірыю) і Заходні Кітай. Ва Украіне расце ў лясах, у хмызняковых зарасніках амаль паўсюдна, акрамя паўднёвага стэпу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

  • Гамуля Ю.  Г.  Расліны Украіны / за рэд. А.  М.  Утєвської.  — X.: Фактар, 2011.  — 208 с.  — C. 96




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]