Каталіцкі дзеяч, мінскі біскуп (1798–1816) ... Якуб Ігнацы Дадэрка — рымска-каталіцкі дзеяч, менскі біскуп (1798—1816)....

Якуб Дадэрка
польск.: Jakub Ignacy Dederko

Герб «Дадэркалы»

каталіцкі біскуп[d]
з 26 жніўня 1798
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 1798
Дыяцэзія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

Нараджэнне 15 ліпеня 1753(1753-07-15)
Смерць 13 лютага 1829(1829-02-13) (75 гадоў)
Род Дадэркі
Бацька Караль Дадэрка[d]
Маці Клара з Міравіцкіх[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[1] [2]
Адукацыя
Навуковае званне
Дзейнасць каталіцкі святар
Узнагароды
Якуб Дадэрка на Вікісховішчы

Якуб Ігнацы Дадэрка (польск.: Jakub Ignacy Dederko; 15 ліпеня 1753, Вількамірскі павет — 13 лютага 1829) — рымска-каталіцкі дзеяч, менскі біскуп (17981816)[4] .

Кавалер ордэнаў Св. Станіслава (1789), Белага Арла (1794), Св. Ганны І ступені (1808), Св. Уладзіміра II ступені (1812).

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Дадэркаў герба «Дадэркала» [5] , сын Караля, скарбніка драгіцкага, і Клары з Міравіцкіх.

Па навучанні ў Віленскай акадэміі 14 жніўня 1770 уступіў у Таварыства Ісуса. Па скасаванні ордэна выехаў у Польшчу.

У 26 жніўня 1776 беларускі суфраган-біскуп Фелікс Тавянскім пасвяціў яго ў свецкія святары. Канонік Віленскае кафедры (1781), дэпутат літоўскага духоўнага трыбуналу (1783, 1786, 1788, 1791), інфулят Алыцкі (1789).

Дзякуючы пратэкцыі караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1789 прызначаны луцкім біскупам, але з прычыны падкопаў таргавіцкіх канфедэратаў яму не ўдалося атрымаць намінацыі.

Па акупацыі Вялікага Княства Літоўскага войскамі Расійскай імперыі ў 1793 сустракаўся з генералам М. Крачэтнікавым як дэлегат Віленскае і Луцкае капітулаў, а таксама Алыцкае калегіяты (1795). У наступным годзе ў той жа якасці накіраваўся да Паўла І.

У верасні 1798 прызначаны першым біскупам менскім. Прыкладаў вялікія намаганні дзеля адбудовы і аздаблення Мінскай кафедры. Заклаў у 1810 у Мінску Таварыства дабрачыннасці для бяздомных, сіротаў, жабракоў і невылечна хворых.

У французска-расійскую вайну (1812) выступіў супраць Расіі і 19 ліпеня абвясціў з амбона кафедры «Мінскую канфедэрацыю». У 16 мая 1816 расійскія ўлады выслалі Я. Дадэрку ў Алыку, дзе ён заставаўся пад наглядам Луцкага біскупа да самай смерці[6] .

Пячаткі

Малая пячатка біскупа Якуба Дадэркі

У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі захоўваюцца дзве пячаткі, якія належалі Яго Эксцэленцыі[6] :

• Вялікая пячатка: у полі пячаткі французская шчыт (геральдычны колер не вызначаны) з гербам «Дадэркала». Над шчытом — шляхецкая карона. З абодвух бакоў — мітра і біскупскі посах. Пад шчытом, на стужках — ордэны Св. Станіслава і Белага Арла. Усё ў аблямаванні святарскага капелюша і 10 кутасоў на шнурах у чатыры шэрагі з кожнага боку (1, 2, 3, 4) (адпавядае ступені архібіскупа).

Легенда па колу: IACOBUS. IGNATIUS : DEDERKO : DEI : ET APOSTOLICE : SEDIS : GRATIA : PRIMUS : MINSCENSIS EPISCOP. (Якуб Ігнацій Дадэрка Міласцю Божай і Апостальскае Сталіцы Першы Мінскі біскуп.)

Воск, чырвоны, шырыня 67 мм.[7]

• Малая пячатка: у полі пячаткі французскі чатырохчастковы шчыт з выявамі наступных гербаў: «Дадэркала» (родавы герб біскупа Дадэркі), «Бродзіц» (герб маці — Клары з Міравіцкіх), «Трубы» (герб бабкі па бацьку — Ружы з Войнаў), «Равіч» (герб бабкі па маці — прозвішча не ўдакладнена). У сэрцавым шыльду манаграма ІД. Над шчытом — шляхецкая карона. З абодвух бакоў — мітра і біскупскі посах. Пад шчытом на стужках — ордэны Св. Станіслава і Белага Арла. Усё ў аблямаванні святарскага капелюша і 6 кутасоў на шнурах у тры шэрагі з кожнага боку (1, 2, 3).

Сургуч, чырвоны, шырыня 30 мм.[8]

Зноскі

1. Дедерко // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. X. — С. 275.

2. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 16 кастрычніка 2020.

3. Здравомыслов К. Я. Дедерко, Яков-Игнатий // Русский биографический словарьСПб.: 1905. — Т. 6. — С. 164.

4. Рэлігія і царква на Беларусі, 2001
5. Гербы беларускай шляхты. Герб Дадэркала (уласны) {{ref-be}
6. 1 2 Андрэй Шпунт. Невядомыя пячаткі // «Наша Вера» № 2 (5), 1998.
7. НГА Беларусі. Фонд 1781, вопіс 27, справа 103. Арк. 73 зв. (1799 год).
8. НГА Беларусі. Фонд 1781, вопіс 27, справа 103. Арк. 75. (1799 год).

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Мінскія біскупы
17981829
Пераемнік:
Матэвуш Ліпскі

Go to top

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]