беларускі палітык ... Юрась (Юрый) Леанідавіч Зянковіч — беларускі палітык, грамадскі дзеяч, адвакат....
Юрась Зянковіч
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1977(1977-10-31) (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя юрыст
Веравызнанне праваслаўны
Партыя
Род дзейнасці адвакат

Юрась (Юрый) Леанідавіч Зянковіч (нар. 31 кастрычніка 1977, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч, адвакат.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і Леаніда і Наталлі Зянковічаў. Яго бацькі пераехалі ў Беларусь незадоўга да нараджэння Юрася. Юрась быў першым у родзе за больш як 100 год, хто нарадзіўся ў Беларусі. Ягоныя продкі паходзілі з Віцебска, але з’ехалі адтуль ва Украіну ў канцы XIX стагоддзя.

Юрась скончыў матэматычную школу № 50 у Мінску і паступіў на факультэт прыкладной матэматыкі БДУ. Там ён далучыўся да дэмакратычнага руху — уступіў у Задзіночанне беларускіх студэнтаў і Свабодны прафсаюз студэнтаў. Пасля 1-га курса ён вырашыў змяніць профіль навучання і паступіў на Юрыдычны факультэт БДУ. Аднак перад самым пачаткам навучальнага года атрымаў паведамленне, што яго залічылі «памылкова». У выніку ён паехаў вучыцца ў Польшчу, дзе вучыўся ў Універсітэце імя Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне і ў Варшаўскім універсітэце. У той жа час ён супрацоўнічаў з беларускімі СМІ — быў карэспандэнтам газеты «Беларускі Рынак» і ўласным карэспандэнтам агентства БелТА.

Не скончыўшы навучання, вярнуўся ў Беларусь у 1999 годзе, дзе ўступіў у Партыю БНФ. З таго часу і да 2007 года ён займаўся палітычнай і грамадскай дзейнасцю: узначальваў раённую і абласную арганізацыі Партыі БНФ, абіраўся дэпутатам Мінскага раённага і Ждановіцкага сельскага саветаў, быў кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу.

У 2001—2007 гадах навучаўся завочна на юрыдычным факультэце Украінскай акадэміі банкаўскай справы. Пасля сканчэння навучання эміграваў у ЗША.

Першы час жыў у Дэнверы, працуючы развозчыкам піццы. Затым у 2010 годзе пераехаў у Нью-Ёрк. Там працаваў, у прыватнасці, у газеце «Новае Рускае Слова», а таксама памочнікам адваката. У 2011 годзе паступіў у магістратуру Юрыдычнай школы Універсітэта Фордхэм, якую скончыў у 2012 годзе. У 2013 годзе здаў адвакацкі экзамен у штаце Нью-Ёрк і прыняў адвакацкую прысягу ў лютым 2014 года.

З 2014 года валодае юрыдычным офісам у Ніжнім Манхэтэне, а таксама другім офісам у Дэнверы. Спецыялізуецца на падтрымцы IT-стартапаў, а таксама на імміграцыйным праве.

Жанаты з Аленай Дзенісавец. Пара пражывае стала ў Х’юстане.

Палітычная дзейнасць

З 1999 да 2008 года — член Сойма Партыі БНФ, старшыня Мінскай раённай арганізацыі Партыі БНФ. У 2004—2007 гадах в.а. старшыні Мінскай абласной Рады Партыі БНФ і член Управы па пасадзе.

З 2003 па 2007 год — дэпутат Мінскага раённага і Ждановіцкага сельскага саветаў. У прыватнасці, дабіўся надання вуліцы імя Васіля Быкава ў Ждановічах. На сёння гэта адзіная вуліца імя гэтага пісьменніка ў Беларусі.

У 2004 годзе вылучаўся ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў трэцяга склікання па Мінскай сельскай выбарчай акрузе № 84. Па афіцыйных дадзеных набраў 8,5 % галасоў.

У 2016 годзе быў вылучаны Партыяй БНФ па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77 у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў. Выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі.

30 верасня 2017 года чарговы з’езд Партыі БНФ вылучыў Юрася Зянковіча ў якасці аднаго з двух партыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі.[1] Другім вылучаным кандыдатам стаўся Аляксей Янукевіч.

Юрась Зянковіч узначальвае створаны ў ЗША Інстытут беларускай дэмакратыі — грамадскую арганізацыю, якая ставіць сабе на мэце пашырэнне беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва і правядзенне навучання асновам дэмакратыі ў Беларусі.

Таксама ўзначальвае раду Міжнароднага грамадзкага камітэту па ўзаемаразуменні і прымірэнні (International Civil Society Committee for Understanding and Reconciliation) — сумесны праект грамадзянскіх супольнасцяў Расеі, Украіны ды Злучаных Штатаў, які ставіць на мэце прымірэнне расейскага ды ўкраінскага народаў. З боку Ўкраіны сузаснавальнікам камітэту выступіла арганізацыя «Сінергія міра», а з расейскага — Фонд Міра. Арганізацыя таксама атрымала падтрымку ад амэрыканскага Інстытута Міра.

Набыў нерухомасць у Мядзельскім раёне, лета 2020 года ён разам з жонкай бавіў у Беларусі. Падчас пратэстаў у жніўні 2020 года быў асуджаны на 10 сутак арышту, які адбываў у ізалятары Мядзельскага РАУС, дзе трымаў галадоўку пратэсту[2] .

У сакавіку 2021 года пісаў пра стварэнне дружын народнай самаабароны, тады ж ён раскрытыкаваў Святлану Ціханоўскую за ініцыятыву перамоў з уладамі[3] . Паводле дадзеных ФСБ Расіі, Ю. Зянковіч пасля кансультацый у ЗША і Польшчы прыбыў у Маскву для сустрэчы з прадстаўнікамі Узброеных сіл Беларусі, каб пераканаць іх удзельнічаць у ваенным перавароце з удзелам мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў.

Быў затрыманы спецслужбамі 11 красавіка 2021 года ў Маскве. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»), якая прадугледжвае пакаранне пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да дванаццаці гадоў[4] .

Зноскі

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]