планета ... пі́тэр — самая вялікая планета ў Сонечнай сістэме, газавы гігант, 5-я планета паводле адлегласці ад Сонца. Пла...
article - Юпітэр (планета)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Юпітэр.

Юпі́тэр (народная назва — Во́ўчае Во́ка) — самая вялікая планета ў Сонечнай сістэме, газавы гігант, 5-я планета паводле адлегласці ад Сонца. Планета была вядомая людзям з глыбокай старажытнасці, што знайшло сваё адлюстраванне ў міфалогіі і рэлігійных вераваннях розных культур: месапатамскай, вавілонскай, грэчаскай і іншых. Сучасная назва Юпітэра паходзіць ад імя старажытнарымскага вярхоўнага бога-грамавержца.

Шэраг атмасферных з'яў на Юпітэры: штормы, маланкі, палярныя ззянні, — маюць маштабы, якія на парадкі перавышаюць зямныя. Характэрным утварэннем у атмасферы з'яўляецца Вялікая чырвоная пляма — гіганцкі шторм, вядомы з XVII стагоддзя.

Юпітэр мае, па меншай меры, 67 спадарожнікаў, самыя вялікія з якіх — Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста — былі адкрыты Галілеа Галілеем ў 1610 годзе.

Даследаванні Юпітэра праводзяцца пры дапамозе наземных і арбітальных тэлескопаў; з 1970-х гадоў да планеты было адпраўлена 8 міжпланетных апаратаў НАСА: «Піянеры», «Вояджэр», «Галілеа» і іншыя.

Падчас вялікіх супрацьстаянняў (адно з якіх адбывалася ў верасні 2010 года) Юпітэр быў бачны няўзброеным вокам як адзін з самых яркіх аб'ектаў на начным небасхіле пасля Месяца і Венеры. Дыск і спадарожнікі Юпітэра з'яўляюцца папулярнымі аб'ектамі назірання для астраномаў-аматараў, якія зрабілі шэраг адкрыццяў (напрыклад, каметы Шумейкераў — Леві, якая сутыкнулася з Юпітэрам ў 1994 годзе, або знікнення Паўднёвага экватарыяльнага пояса Юпітэра ў 2010 годзе).


  Next Page » More information about  

 Юпітэр (планета)  







  Next Page » More information about  

 Юпітэр (планета)  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]