... Юлій Таўбін, сапр.: Юдаль Абрамавіч Таўбін — беларускі паэт, перакладчык....
Юлій Таўбін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 (15) верасня 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1937(1937-10-30) (26 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
knihi.com/Juli_Taubin/
Творы ў Вікікрыніцах
 Выявы на Вікісховішчы

Юлій Таўбін, сапр.: Юдаль Абрамавіч Таўбін (2 (15) верасня 1911, Астрагожск, Варонежская губерня, цяпер Варонежская вобласць, Расія — 29 або 30.10. 1937, Мінск, турма НКУС) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і аптэкара. У 1921 г. пераехаў з бацькамі ў Мсціслаў. Пасля заканчэння сямігодкі (1928) паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум.

Дэбютаваў у прэсе, найбольш верагодна, у 1925 (нататка «Трэба падцягнуцца!» у часопісе «Беларускі піонэр»[1] ), а першая публікацыя верша адбылася ў 1926 (часопіс «Маладняк Калініншчыны», Клімавічы). Увосень 1930 г. выйшаў першы зборнік вершаў «Агні». Стаў членам БелАППа. Тагачасная крытыка ставілася да паэта насцярожана; яго абвінавачвалі ў рабскіх адносінах да старой буржуазнай літаратуры. У 1931—1933 г. вучыўся ў Мінску.

Арыштаваны ў канцы лютага 1933 г. Прыгавораны 10.8.1933 г. да 2 гадоў ссылкі (паводле звестак В. Куляшовай, «повадам для першага арышту Юлія Таўбіна стаў ліст з-за мяжы ад цёткі, якая нібыта пераехала з Польшчы ў Амерыку»). Тэрмін адбываў у Цюмені. Настойліва вывучаў англійскую мову, многа перакладаў з яе. Перакладаў таксама творы Г. Гейнэ, У. Маякоўскага. 4.11.1936 г. паўторна арыштаваны і этапаваны ў Мінск. 29.10.1937 г. выязная сесія ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прысудзіла паэта да расстрэлу. Рэабілітаваны 29.8.1956.

У 2010-х гадах даследаваннем творчасці Ю. Таўбіна актыўна займаўся В. Жыбуль[1] . У 2017 А. Хадановіч уклаў зборнік Ю. Таўбіна «Выбранае» для серыі «Паэты планеты» і падрыхтаваў адкрытую лекцыю, прысвечаную Таўбіну[2] . У тым жа годзе з’явіўся беларуска-польскі фільм «Зніклая паэзія», дзе папулярна распавядаецца пра Т. Кляшторнага, М. Кульбака, Ю. Таўбіна, І. Харыка[3] .

Бібліяграфія

Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Юлі Таўбін
  • Каб жыць, спяваць і не старэць…: Вершы. 1928—1930. Мн., 1931;
  • Тры паэмы. Мн., 1931;
  • Мая другая кніга: Вершы. Мн., 1932;
  • Таўрыда: Паэма. Мн., 1932;
  • Выбраныя вершы. Мн., 1957;
  • Вершы. Мн., 1969.
  • Выбранае. Мн., 2017.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]