рака ў Беларусі ... Чэ́рцень — рака ў Мазырскім і Ельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Славечна....
Чэрцень
Характарыстыка
Даўжыня 43 км
Плошча басейна 492 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 2,26 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 1 км ад вёскі Казіміраўка
 · Каардынаты 51°59′36″ пн. ш. 28°52′59″ у. д. HGЯO
Вусце рака Славечна
 · Месцазнаходжанне за 2,2 км ад вёскі Новая Рудня
 · Вышыня 123 м
 · Каардынаты 51°39′37,50″ пн. ш. 29°03′51″ у. д. HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Мазырскі раён, Ельскі раён

выток
вусце

Чэ́рцень — рака ў Мазырскім і Ельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Славечна (прыток Прыпяці, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 43 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км. Сярэдні расход вады 2,26 м³/с. Плошча вадазбору 492 км² на тэрыторыі Мазырскага Палесся. Рака пачынаецца ў Мазырскім раёне канавай за 1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Казіміраўка. Упадае ў Славечну прыкладна за 2,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Новая Рудня Ельскага раёна. Рэчышча каналізаванае. Берагі маюць вышыню 1,5—2 м. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 361. — 583 с. 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 334. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0279-2.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 23, 24, 33. — 68 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-107-5.(руск.) 




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]