... ская малі́тва. Хроніка будучыні» — кніга нобелеўскай лаўрэаткі, беларускай журналісткі і пісьменніцы Свят...
Чарнабыльская малітва. Хроніка будучыні
Чернобыльская молитва. Хроника будущего
Жанр дакументальная проза
Аўтар Святлана Алексіевіч
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1997
Асобнае выданне 1997
Выдавецтва Ostozhye[d]
Месца публікацыі Масква
Пераклад на беларускую 1999
Перакладчык Мікола Гіль
Папярэдні «Зачараваныя смерцю» (1993)
Наступны «Час second-hand» (2013)[1]
Электронная версія
 Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Чарно́быльская малі́тва. Хроніка будучыні» (руск.: Чернобыльская молитва. Хроника будущего) — кніга нобелеўскай лаўрэаткі, беларускай журналісткі і пісьменніцы Святланы Алексіевіч, прысвечаная аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

Гісторыя стварэння

Алексіевіч у наступныя пяць гадоў пасля аварыі гутарыла з пяццюстамі сведкамі аварыі, у тым ліку пажарнымі, ліквідатарамі, палітыкамі, урачамі, фізікамі і звычайнымі грамадзянамі. Кніга апісвае псіхалагічную і асабістую трагедыю, якой стала Чарнобыльская аварыя, і даследуе ўражанні людзей, і тое, як аварыя паўплывала на інхыя жыцці[2] . Кніга мае падзагаловак «хроніка будучыні» і апавядае пра адначасовае разгортванне дзвюх катастроф: тэхнагеннай і сацыяльнай, калі «зышоў пад ваду велізарны сацыялістычны мацярык» [3] .

Тэкст быў упершыню апублікаваны ў 1997 годзе ў часопісе «Дружба народов»[4] , публікацыя атрымала прэмію часопіса[5] ; у тым жа годзе была выдадзена кніга[6] .

Пераклады

Англійскі пераклад кнігі ў 2005 годзе атрымаў прэмію Нацыянальнага кола кніжных крытыкаў ЗША[7] [8] .

У 2018 годзе кніга выйшла на беларускай мове ў перакладзе Уладзіміра Арлова.

Ацэнкі

Швейцарскі сацыёлаг Жан Росіа ў сваёй рэцэнзіі на Чарнобыльскую малітву ў 2000 годзе адзначае, што аўтар не навязвае ацэнку падзей і не высоўвае абвінавачання, але прымушае чытача працаваць над калектыўнай памяццю пра чалавечыя і сацыяльныя падзеі Чарнобыльскай катастрофы, і што садзейнічаць распаўсюджванню кніг Алексіевіч «этычна неабходна»[9] .

Прадусар серыялу «Чарнобыль» пісьменнік Крэйг Мэйзін даў высокую ацэнку «Чарнобыльскай малітве», на якую ён абапіраўся ў працы над фільмам. Ён напісаў: «Я браў гістарычныя факты і навуковую інфармацыю з многіх крыніц, але да Галасоў з Чарнобылю спадарыні Алексіевіч я заўсёды звяртаўся, каб знайсці прыгажосць і смутак»[10] [11] .

Экранізацыі і тэатральныя пастаноўкі

Спектакль подле кнігі, Жэнева, 2009

Подле матываў кнігі рэжысёрам Хуанітай Уілсан зняты кароткаметражны фільм «Дзверы(ням.) бел.» (Ірландыя, 2008)[12] .

Подле кнігі пастаўленыя спектаклі:

Створаная тэлевізійная версія спектаклю (рэжысёр М. Мілашэўскі)

  • «Чернобыльская молитва», рэжысёр Ёэл Лехтанен. Цэнтр імя Меерхольда, Масква, Расія, 2006[18]
  • «Tschernobyl: Eine Chronik der Zukunft» — монаспектакль. Landestheater Tübingen, Цюбінген, Германія, 2011[19]
  • «Czarnobylska modlitwa», рэжысёр Яана Шчапкоўская. Teatr Studio im. St. I. Witkiewicza, Варшава, Польшча, 2013[20]

Пяцісерыйны амерыканска-брытанскі міні-серыял «Чарнобыль» вытворчасці HBO часткова грунтуецца на кнізе «Чарнобыльская малітва». Так, напрыклад, з кнігі цалкам узятая сюжэтная лінія з пажарным Васілём Ігнаценкам (акцёр Адам Нагайціс) і ягонай жонкай Людмілай (акторка Джэсі Баклі)[21] .

Зноскі

  1. Выданні , Святлана Алексіевіч (2015). Праверана 24 снежня 2015.
  2. Journal of Nuclear Medicine Vol. 47 No. 8 1389—1390
  3. Алесиевич, Светлана. В поисках вечного человека.
  4. Светлана Алексиевич Чернобыльская молитва. Хроника будущего // Дружба народов. — 1997. — № 1. — ISSN 0012-6756.
  5. Лауреаты премии журнала «Дружба народов» за 1997 год // Дружба народов. — 1998. — № 1. — ISSN 0012-6756.
  6. Светлана Алексиевич. Чернобыльская молитва. М.: Остожье, 1997. — 224 с. ISBN 5-86095-088-8.
  7. Voices from Chernobyl: The Oral History of the Nuclear Disaster (Dalkey Archive Press 2005; ISBN 1-56478-401-0)
  8. Voices from Chernobyl
  9. Apprendre à entendre l’horreur de Tchernobyl: «La supplication» de Svetlana Alexievitch
  10. twitter.com
  11. svaboda.org
  12. Фильм по книге Светланы Алексиевич номинирован на «Оскар» / Издательство «Время»
  13. Drama — Svenska kyrkan — Göteborgs stift kultursamverkan
  14. http://www.brut-de-beton.net/telechargement/DOSSIERpresseELENA.pdf
  15. Svetlana Alexievich — Светлана Алексиевич. Персональная страница. Театрю
  16. Théâtre en FlammesLa supplication Archives " Théâtre en Flammes
  17. Чарнобыльская малітва | rtbd.by
  18. Ъ-Газета — Радиационная постановка
  19. LTT — Landestheater Tübingen
  20. Chernobyl Prayer [Czarnobylska modlitwa] — Productions | Teatr Studio
  21. Сэрыял «Чарнобыль» здымалі на падставе «Чарнобыльскай малітвы» Алексіевіч

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]