Слонімскі раён ... Чамяры́ — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Азгінавіцкага сельсавета....
Вёска
Чамяры
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
148 м
Насельніцтва
405 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1562
Аўтамабільны код
4
Чамяры на карце Беларусі ±


Чамяры́[1] (трансліт.: Čamiary, руск.: Чемеры) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Азгінавіцкага сельсавета.

Гісторыя

Млын на рацэ Валобрынка. 1916

Паводле народнай легенды, яшчэ ў ХІV стагоддзі ў даліне ракі Валобрынка пасялілася 17 сем’яў з урочышча Падоськавічы. З Падоськавіч яны ўцякалі ад эпідэміі чумы, якая там успыхнула (у народзе на Слонімшчыне гэту хваробу называлі чамер). Паводле іншай легенды, назва вёскі Чамяры паходзіць ад расліны чамярыцы, якой тады шмат расло ў пойме ракі Валобрынкі. У 1550 годзе вёска Чамяры (Чамяровічы, Чэмяровічы, Чамеры) упамінаецца як дзяржаўная ўласнасць у Слонімскім старостве Вялікага Княства Літоўскага. З 1594 года Чамяры становяцца цэнтрам войтаўства Слонімскага староства. З ХVII стагоддзя войтаўства знаходзілася на чыншавым становішчы, аднак землеўладальнікі рабілі спробу перавесці сялян у разрад цяглавых, патрабуючы ад іх выканання паншчыны, што выклікала з боку вяскоўцаў супраціўленне. На працягу 1660—1690-х гадоў сяляне адмаўляліся выконваць павіннасці і дабіліся магчымасці плаціць толькі грашовы чынш. У 1679 годзе чыншавае становішча вёскі было пацверджана каралём.

Да 17 чэрвеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Касцянёўскага сельсавета, пасля — у склад Петралевіцкага сельсавета[2] .

Насельніцтва

  • 2010 год — 405 чалавек
  • 1999 год — 434 чалавекі

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]