... Чамяры́сы — аграгарадок, цэнтр Чамярыскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі....
Аграгарадок
Чамярысы
Будынак сельсавета
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
492 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2344
Паштовы індэкс
247643
Аўтамабільны код
3
Чамярысы на карце Беларусі ±


Чамяры́сы[1]  — аграгарадок, цэнтр Чамярыскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Паблізу ёсць радовішчы гліны, жалязнякоў і торфу.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 23 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 48 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 153 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На ўсходзе канава «Дзяржаўная».

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планоўка складаецца з дугападобнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з захаду далучаюцца дугападобная і прасталінейная вуліцы. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986—1987 гадах пабудаваны цагляныя хаты на 64 кватэры, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе валоданне Юдзіцкіх. У 1885 годзе ў Дзяражыцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся школа граматы і карчма.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года і з 15.8.1974 г. цэнтр Чамярыскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

У 1930 годзе 2 вёскі: Чамярысы-1 і Чамярысы-2. У 1931 годзе арганізаваны калгасы «Ударнік» і «Чырвоная Беларусь», працавалі цагельня (з 1929 года), 2 гамарні, 2 вятракі. У канцы 1930-х гадоў вёскі Чамярысы-1 і Чамярысы-2 аб'яднаны ў адзін населены пункт — вёска Чамярысы.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты спалілі 307 двароў і забілі 6 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 152 мясцовых жыхара. У памяць пра загінуўшых у цэнтры вёскі ў 1967 годзе ўсталяваны абеліск.

У 1959 годзе цэнтр калгаса «Рассвет». Размяшчаліся механічная і швейная майстэрні, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, крама.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 209 гаспадарак, 492 жыхара.

Дынаміка

  • 1850 год — 83 двары, 404 жыхара.
  • 1885 год — 89 двароў, 513 жыхароў.
  • 1897 год — 155 двароў, 884 жыхара (паводле перапісу).
  • 1908 год — 205 двароў, 1026 жыхароў.
  • 1940 год — 359 двароў, 1436 жыхароў.
  • 1959 год — 1244 жыхары (паводле перапісу).
  • 2003 год — 212 двароў, 505 жыхароў[1] .
  • 2004 год — 209 гаспадарак, 492 жыхара.
  • 2006 год — 197 гаспадарак, 479 чалавек, з якіх 91 ва ўзросце да 16 гадоў, 227 — у працаздольным і 161 — старэйшым за працаздольны.

Вядомыя выхадцы

Памятныя мясціны

  • Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 214. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0279-2.

Спасылкі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 214. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0279-2.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]