тэрыторыя Англіі, прадстаўленая Лордам-лейтэнантам ... м графствам у Англіі называецца графства, якім кіруе прызначаны лорд-намеснік. У наш час паводле Акту аб Лейт...
Цырыманіяльныя графствы на карце

Цырыманіяльным графствам (англ.: ceremonial county) у Англіі называецца графства, якім кіруе прызначаны лорд-намеснік. У наш час паводле Акту аб Лейтэнантстве ад 1997 года[1] [2] у Англіі налічваецца 48 цырыманіяльных графстваў.

Гісторыя

Адрозненне паміж цырыманіяльнымі і адміністрацыйнымі графствамі склалася гістарычна. У некаторых выпадках важны горад станавіўся асобным цырыманіяльным горадам-графствам[en], незалежным ад графства, на тэрыторыі якога ён размяшчаўся. Таксама на тэрыторыі аднаго адміністрацыйнага раёна магло ўтварыцца некалькі цырыманіяльных графстваў: напрыклад, тэрыторыя гістарычнага графства Ёркшыр была падзелена на траціны, кожная з якіх з’яўляецца цырыманіяльным графствам.

Тэрмін «цырыманіяльнае графства» з’яўляецца анахранізмам, бо на картах і ў Законе аб мясцовым самакіраванні 1888 года цырыманіяльныя графствы значыліся як «графствы».

Зноскі

  1. Акт аб Лейтэнантстве 1997
  2. У Акце аб Лейтэнантстве 1997 замест неафіцыйнага тэрміна «цырыманіяльнае графства» выкарыстоўваецца вызначэнне «Графствы для мэт гэтага акту» (англ.: County for the purposes of this Act). Для ўсёй Вялікабрытаніі цырыманіяльнаму графству адпавядае тэрмін «Лейтэнанцкая тэрыторыя» англ.: Lieutenancy area




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]