... К — беларускі футбольны клуб з Гомеля. Заснаваны ў 2010 годзе. У 2016 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Бел...
ДЮСШ-ДБК
Заснаваны 2010
Горад Гомель, Беларусь
Стадыён СДЮШАР-8
Умяшчальнасць: 1000
Прэзідэнт Вадзім Грышын
Галоўны трэнер Канстанцін Чахаў
Чэмпіянат Другая ліга
2016 12 месца
Сайт Афіцыйны сайт

ДЮСШ-ДБК — беларускі футбольны клуб з Гомеля. Заснаваны ў 2010 годзе. У 2016 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Футбольная школа ДЮСШ ДБК была створана ў 2010 годзе. Выхаванцы школы выступалі ў розных юнацкіх спаборніцтвах. У 2015 некаторыя ігракі школы выступалі за «Рэчыцу-2014», а ў 2016 годзе, са з'яўленнем першых выпускнікоў, было вырашана заявіць каманду ў Другую лігу. Аснову каманды склалі выхаванцы школы 1997—1999 гадоў нараджэння, таксама склад быў умацаваны некалькімі больш вопытнымі ігракамі[1] [2] . Свой першы сезон каманда пачала не вельмі паспяхова, хутка апынуўшыся ў канцы табліцы, але ў другой палове чэмпіянату здолела атрымаць некалькі перамог, якія, аднак, не дазволілі ўзняцца вышэй за перадапошні радок.

У сакавіку 2017 годзе клуб пацвярдзіў свой удзел у Другой лізе 2017, аднак пазней замест ДЮСШ-ДБК у трэці дывізіён была заяўлена іншая каманда, сфармаваная на базе ДЮСШ-ДБК — «Спутнік» з Рэчыцы.

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2016Другая (Д3)1224661235–45241/32 фінала

Галоўныя трэнеры

Зноскі

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]