беларускі футбаліст ... Уладзіслаў Фядосаў — беларускі футбаліст, нападнік магілёўскага «Дняпра»....
Уладзіслаў Фядосаў
Поўнае імя Уладзіслаў Аляксандравіч Фядосаў
Нарадзіўся 5 мая 1998(1998-05-05)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 83 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Дняпро
Нумар 55
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2018 Дняпро (Магілёў) 56 (4)
2019—2021 Віцебск 32 (3)
2021— Дняпро (Магілёў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2019 Беларусь (да 21) 7 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2019

Уладзіслаў Фядосаў (нар. 5 мая 1998) — беларускі футбаліст, нападнік магілёўскага «Дняпра».

Клубная кар’ера

Выхаванец магілёўскай СДЮШАР-7, пачаў дарослую кар’еру ў мясцовым клубе «Дняпро». У 2015 годзе, пасля вылету каманды ў Першую лігу, пачаў выступаць за асноўную каманду, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Сезон 2016 быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы, у студзені 2017 года вярнуўся да трэніровак[2] . 22 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць наваполацкага «Нафтана» (4:0). У далейшым выступаў за дубль, у асноўнай камандзе зрэдку выхадзіў на замену.

З пачатку 2018 года стаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды. 17 сакавіка 2018 года ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць салігорскага «Шахцёра» адзначыўся дублем (выніковы лік 2:0), чым дапамог магілёўскай камандзе прайсці ў паўфінал. У сезоне 2018 звычайна з’яўляўся на полі ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

З лютага 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску» і ў сакавіку падпісаў кантракт[3] . У віцебскім клубе часцей выхадзіў на замену, таксама шмат прапусціў з-за траўм.

У ліпені 2021 года пакінуў «Віцебск»[4] і ў хуткім часе далучыўся да «Дняпра»[5] .

Міжнародная кар’ера

8 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Албаніі (2:3) і на 30-й хвіліне адзначыўся голам. У 2018 і першай палове 2019 гадоў трывала прыцягваўся да моладзевай зборнай, пазней з-за траўм страціў месца ў складзе.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015Д2Дняпро273
2016Д2Дняпро00
2017Д1Дняпро60
2018Д1Дняпро231
2019Д1Віцебск153
2020Д1Віцебск90
2021 (1)Д1Віцебск80

Зноскі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]