... ладавіч Салтанаў — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі вісцэральных сістэм. Член-карэспандэнт Нацыянальн...
Уладзімір Усеваладавіч Салтанаў
Дата нараджэння 15 лютага 1936(1936-02-15) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1977)
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Усеваладавіч Салтанаў (нар. 15 лютага 1936, г. Орша, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі вісцэральных сістэм. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар біялагічных навук (1977), прафесар (1990).

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1959).

У 1969—1978 гадах старшы навуковы супрацоўнік, з 1978 года загадчык лабараторыі, у 1978—2005 гадах намеснік дырэктара Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1] .

Навуковая дзейнасць

Асноўны напрамак даследаванняў — аналіз функцыянальнай арганізацыі афферэнтных сістэм ўнутраных органаў, механізмаў вісцера-вісцаральных рэфлексаў, механізмаў самарэгуляцыі вегетатыўных функцый. Вывучыў функцыянальныя ўласцівасці адчувальных валокнаў органаў брушной і тазавай поласці, электрафізіялагічна ў спалучэнні з метадам дэгенерацыі прадстаўлены доказы існавання вегетатыўных афферэнтных нейронаў перыферычнага паходжання. Выяўлена і падрабязна вывучана адмысловая група ўласных вегетатыўных аффэрентных нейронаў, апасрэдуючых на ўзроўні прэвертэбральных сімпатычных гангліяў перадачу інтэрацэптыўных уплываў на функцыю наднырачнікаў. Устаноўлены заканамернасці змяненняў рэфлектарных рэакцый, якія ляжаць у аснове шэрагу расстройстваў, спалучаных з вісцаральным болем, ульцерагенезам, вагатаміяй, ішэміі тонкай кішкі, паказана вядучая роля эндагеннага монааоксіда азоту, бактэрыяльнага ліппалісахарыда, адэназіна ў мадуляцыі актыўнасці эферэнтнага і цэнтральнага звёнаў вісцаральная рэфлексаў.

Аўтар 270 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.

Бібліяграфія

  • Электрофизиологический анализ висцеральных афферентных систем. — Минск: Наука и техника, 1973 (разам з І. А. Булыгіным).
  • Морфофункциональные и биохимические эффекты фактора роста нервов. — Минск: Наука и техника, 1987.
  • Механизмы саморегуляции вегетативных функций. — Минск: Навука i тэхнiка, 1989.
  • Механизмы саморегуляции вегетативных функций в норме и патологии. — Минск: Наука и техника, 1994.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]