... ладзіміравіч Наву́маў — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, генерал-лейтэнант міліцыі, міністр унутраны...
Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў
Міністр унутраных спраў Беларусі
25 верасня 2000 4 красавіка 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Юрый Сівакоў
Пераемнік Анатоль Куляшоў

Нараджэнне 7 лютага 1956(1956-02-07) (65 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Званне
Узнагароды

Уладзімір Уладзіміравіч Наву́маў (7 лютага 1956, Смаленск, РСФСР) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, генерал-лейтэнант міліцыі, міністр унутраных спраў Беларусі (2000—2009).

Біяграфія

Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. У сістэме МУС з 1976 года. Даслужыўся ад міліцыянера да начальніка атрада спецыяльнага прызначэння, камандзіра спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У верасні 2000 года прызначаны міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, адстаўлены 6 красавіка 2009 года.

27 лістапада 2001 года абраны старшынёй Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь. Кіраваў федэрацыяй да 21 студзеня 2010 года.

Санкцыі, абвінавачванні

Навумаў быў уключаны ў санкцыённыя спісы ЗША (спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб)[1] і ЕС (спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС)[2] .

Згодна з рашэннем Еўрапейскага Саюза, Навумаў «не прыняў меры па расследаванні справы аб адкрытых знікненнях Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага ў Беларусі ў 1999—2000 гадах (…) у якасці міністра унутраных спраў ён адказваў за рэпрэсіі супраць мірных дэманстрацый да выхаду на пенсію 6 красавіка 2009 года па стане здароўя»[3] .

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]