... ...
Уладзімір Рыгоравіч Пуцыла
Дзейнасць суддзя
Месца працы
Узнагароды

Уладзімір Рыгоравіч Пуцыла — беларускі суддзя і адвакат. Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі[1] .

Біяграфія

У 1996 годзе вызвалены ад пасады суддзі суда Ленінскага раёна Магілёва(бел. (тар.)) бел. і прызначаны суддзёй Магілёўскага абласнога суда[2] .

У 2004 годзе працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога суда[1] .

18 лютага 2005 года прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь[3] .

З 26 лютага 2008 года па 5 чэрвеня 2013 года працаваў суддзёй, потым і старшынёй Мінскага гарадскога суда[4] [5] .

5 чэрвеня 2013 года прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь[5] , 21 красавіка 2016 года вызвалены ад пасады па ўласным жаданні[6] .

Працуе адвакатам у адвакацкім бюро «Петрашэвіч і партнёры», спецыялізуецца на адміністрацыйным, грамадзянскім, крымінальным і гаспадарчым праве[7] .

Сям’я

Мае сына Алега, які працуе адвакатам[8] .

Узнагароды

Санкцыі ЕС

27 лютага 2012 года Пуцыла як старшыня Мінскага гарадскога суда, які адхіліў апеляцыі палітвязняў Паўла Севярынца і Аляксандра Атрошчанкава, быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[9] [10] [11] .

Зноскі

  1. 1 2 [Указ Президента Республики Беларусь от 27 августа 2004 года № 418 «О присвоении судьям судов Республики Беларусь квалификационных классов»]
  2. Сборник указов Президента Республики Беларусь. 1996
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 18 февраля 2005 года № 89 «О назначении В. Г. Пуцило судьей Верховного Суда Республики Беларусь»
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 26 февраля 2008 года № 124 «О председателе Минского городского суда»
  5. 1 2 Указ Президента Республики Беларусь от 5 июня 2013 года № 259 «О назначении и освобождении судей судов Республики Беларусь и об изменении состава президиумов некоторых судов»
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 21 апреля 2016 года № 153 «О назначении и освобождении судей»
  7. ПУЦИЛО ВЛАДИМР ГРИГОРЬЕВИЧ
  8. ПУЦИЛО ОЛЕГ ВЛАДИМИРОВИЧ
  9. Хто і за што трапіў у «чорны спіс»?
  10. «Чорны сьпіс» Эўразьвязу
  11. Council implementing regulation (EU) No 170/2012 of 28 February 2012 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]