беларускі гісторык ... Уладзімір Іосіфавіч Навіцкі — доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1999)....
Уладзімір Іосіфавіч Навіцкі
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1939(1939-10-21) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Прэміі
Узнагароды

Уладзімір Іосіфавіч Навіцкі (нар. 21 кастрычніка 1939, ст. Боркавічы, Верхнядзвінскі раён, Беларусь) — доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1999).

Біяграфія

Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1958), працаваў у Ласіцкім лясніцтве Пінскага лясгаса. У 1958-1961 гадах - служыў на флоце. Пасля скончыў гістарычны факультэт БДУ (1966), працаваў кіраўніком лектарскай групы Гродзенскага абкама камсамола, лектарам ЦК ЛКСМБ, дырэктарам Рэспубліканскай камсамольскай школы пры ЦК ЛКСМБ. З 1971 года знаходзіўся на партыйнай рабоце ў Мінскім райкаме КПБ, партыйным камітэце АН БССР. З 1984 года старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, аддзела нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі.

З 1973 года - малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1984 года - старшы, затым - вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык аддзела гісторыі нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі, в.а. намесніка дырэктара Інстытута гісторыі Акадэміі навук НАН Беларусі.

3 2010 года — прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, выкладае «Гісторыю Беларусі».

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 200 навуковых, вучэбных і вучэбна–метадычных прац, у тым ліку больш за 20 манаграфій па праблемах грамадска-палітычнага жыцця ў савецкі час, гісторыі культуры і канфесій у ХIХ—ХХ ст.

Узнагароды

Выбраная бібліяграфія

  • Участие Ленинского комсомола Белоруссии в борьбе за подъём народного образования (1920—июнь 1941 гг.). — Мн., 1979. (разам з Я. Новікам);
  • Белорусская ССР: курсом перестройки. — Мн., 1989. (разам з І. Марчанкам);
  • Гісторыя культуры Беларусі. — Выд. 2-е, дапоўненае. — Мінск : Экаперспектыва, 1997. — 483 с. — ISBN 985-6102-06-5. (сумесна з Леанідам Лычом)
  • Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР. — Т.4. — Мн., 1995;
  • Нарысы гісторыі Беларусі. ч. 2. — Мн., 1995;
  • Канфесіі на Беларусі (канец ХVIII—ХХ стст.) — Мн., 1998;
  • Очерки истории белорусов в Сибири в IХ—ХХ вв. — Новосибирск, 2001, 2002.

Зноскі

    Літаратура

    • Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Т. 11. – С. 106.
    • Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. / рэдкал.: У.С. Богаў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 244.




      Go to top  

    This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]