Карэліцкі раён ... эцкага сельсавета. Насельніцтва 670 чал. (2000). Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Карэлічаў, за 32 км ад чыг...
Аграгарадок
Турэц
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1596
Паштовы індэкс
231441
Аўтамабільны код
4
Турэц на карце Беларусі ±


Турэ́ц[1] (трансліт.: Turec, руск.: Турец) — аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Турэцкага сельсавета. Насельніцтва 670 чал. (2000). Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Карэлічаў, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея; на аўтамабільнай дарозе Карэлічы — Мір.

Гісторыя

Першы ўспамін Турца змяшчаны ў Галіцка-Валынскім летапісе і датуецца 1276 годам, калі галіцка-валынскія князі разам з татарамі пайшлі на Наваградак і Гродна. У XIV ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні князя Уладзіміра Альгердавіча. Яго сын князь Аляксандр (Алелька) перадаў навакольныя землі Лаўрышаўскаму манастыру.

У XVI ст. Турэц атрымаў статус мястэчка, уваходзіў у склад Наваградскага павета і знаходзіўся ва ўладанні магнатаў Хадкевічаў. Ад гэтага часу тут пасяліліся яўрэі, якія займаліся пераважна дробным гандлем. Паводле звестак на 1717 год яўрэйская абшчына Турца плаціла 340 злотых пагалоўнага падатку. З XVII ст. у мястэчку існаваў невялікі касцёл, пабудаваны гетманам К. Хадкевічам. Побач з касцёлам стаяла грэка-каталіцкая царква. Апроч гэтага, дзейнічала праваслаўная драўляная Юр'еўская царква.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Турэц апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Ярэміцкай воласці Наваградскага павета. Станам на 1799 год у мястэчку было 152 дымы. На 1880—171 двор, 2 праваслаўныя царквы, сінагога, яўрэйская малітоўная школа, 3 млыны, 2 карчмы, 5 крам. Побач — фальварак і маёнтак Ліпніцкіх і Свідзінскіх. У 1888 годзе расійская адміністрацыя пабудавала ў Турцы новую мураваную царкву. У 1890 годзе адкрылася народнае вучылішча. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Турцы было 230 двароў, царква, капліца, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, народная вучылішча, хлебазапасны магазін, пошта, 18 крам, 2 ветраныя млыны, 7 заезных дамоў; рэгулярна (23 красавіка і 1 кастрычніка) адбываўся кірмаш, кожны аўторак — таргі. Станам на 1908 год у мястэчку было 363 двары.

Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Турэц апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ярэміцкай гміне Наваградскага павета, з 1926 — цэнтр гміны Стаўбцоўскага павета. У верасні 1921 года ў мястэчку было 218 двароў, сямікласная агульнаадукацыйная школа, клуб, прыватная бібліятэка, пошта, 5 корчмаў. Станам на 1931 — 3 млыны, 25 крам, ашчадна-крэдытная каса.

У 1939 годзе Турэц увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут было 311 двароў. На 1 студзеня 2000 года ў вёсцы было 292 двары.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Турцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Млын
Камяніца
Могілкі яўрэйскія

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Хадкевічаў (XVII ст.)
  • Царква Святога апостала Яна Багаслова (1830)

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  3. Уладзімір Бянько. Турэц // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн.: БелЭн, 2001.  591 с.: іл. 10 000 экз. ISBN 985-11-0214-8. С. 544.
  4. Уладзімір Бянько. Турэц // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн.: БелЭн, 2001.  591 с.: іл. 10 000 экз. ISBN 985-11-0214-8. С. 545.
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: «Ураджай», 2000.

Літаратура

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]