горад у Аўстраліі ... і, сталіца штата Новы Паўднёвы Уэльс. Плошча — 12144,6 км², насельніцтва — 4,5 млн чалавек (2009). Зснаваны ў 1788 годз...
article - Сідней

Сідней (англ.: Sydney) — найбуйнейшы горад Аўстраліі, сталіца штата Новы Паўднёвы Уэльс. Плошча — 12144,6 км², насельніцтва — 4,5 млн чалавек (2009). Зснаваны ў 1788 годзе Артурам Філіпам, які прыбыў сюды на чале «Першага флоту», і з’яўляўся месцам першага каланіяльнага еўрапейскага пасялення ў Аўстраліі. Горад быў названы каланістамі ў гонар лорда Сіднея, які быў на той момант міністрам калоній Вялікабрытаніі.

Горад Сідней знакаміты сваім оперным тэатрам, мастом Харбар-Брыдж і пляжамі. Жылыя кварталы вялікага Сіднея акружаюць нацыянальныя паркі. Берагавая лінія (як знешняя «марская», так і ўнутрыгарадская) вельмі парэзаная, мае шмат заліваў, бухт, астраўкоў і пляжаў, у тым ліку знакамітым Бонда-Біч.

Шмат паркаў: Гайд-парк і Каралеўскія батанічныя сады. У 2010 годзе Сідней займаў 7-е месца ў Азіі і 28-е ў свеце паводле развіцця эканамічных інавацый у спісе Топ 100 паводле інавацый агенцтва 2thinknow. Сідней таксама ўваходзіць у лік дзесяці самых зручных для жыцця гарадоў у свеце паводле дадзеных Mercer Human Resource Consulting і часовіса The Economist.

Сідней мае рэпутацыю міжнароднага цэнтра гандлю, мастацтва, моды, культуры, забаваў, музыкі, адукацыі і турызму, што робіць яго адным з глабальных гарадоў у свеце. У горадзе праходзілі буйныя міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы, як Гульні Брытанскай імперыі ў 1938 годзе, летнія Алімпійскія гульні 2000 года, а таксама фінальны матч Кубка свету па рэгбі ў 2003 годзе. Асноўны аэрапорт, які абслуговае горад ёсць Сіднейскі аэрапорт. Насельніцтва налічвае каля 3,77 млн чалавек.


  Next Page » More information about  

 Сідней  







  Next Page » More information about  

 Сідней  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]