... ...
Сяргей Уладзіміравіч Чэрачань
Старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада
з 3 лістапада 2018
Папярэднік Станіслаў Шушкевіч

Нараджэнне 8 мая 1985(1985-05-08) (36 гадоў)
Партыя Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (з 2018)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы Дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інфармацыйны Спектр». Генеральны дырэктар групы кампаній DIIN.
Сайт cherechen.by

Сяргей Уладзіміравіч Чэрачань (нар. 8 мая 1985, Крычаў, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітык, старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада з 2018 года[1] .

Біяграфія

Нарадзіўся 8 мая 1985 года ў горадзе Крычаў Магілёўскай вобласці БССР. Вырас і вучыўся ў Магілёве, скончыў Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3. Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «Шматканальныя сістэмы тэлекамунікацый».

У 2004—2005 гадах быў старшынёй маладзёжнага грамадзянскага аб’яднання «Развіццё». Дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інфармацыйны Спектр». Генеральны дырэктар групы кампаній DIIN.

У 2016 годзе быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, але не быў абраны. З 2017 года старшыня Савета Беларускага рэспубліканскага грамадзянскага аб’яднання «Дыпламатыя».

Прэзідэнцкая кампанія 2020

12 студзеня 2020 года на пасяджэнні Цэнтральнай Рады БСДГ было прынята рашэнне пра вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты. Ім стаў старшыня партыі Сяргей Чэрачань[2] .

Крытыка

Сустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі раскрытыкаваў абранне новага кіраўніцтва БСДГ. Былы член Камуністычнай партыі Беларусі Чэрачань, на думку Рымашэўскага, — гэта шлях да ліквідацыі партыі.

Зноскі

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]