... Сцяпан Пятровіч Шупеня — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Баранавіцкай воблас...
Сцяпан Пятровіч Шупеня
Дата нараджэння 10 лістапада 1896(1896-11-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 1979(1979-08-10) (82 гады)
Месца смерці
Узнагароды і прэміі

Сцяпан Пятровіч Шупеня (10 лістапада 1896, вёска Нача, Крупскі раён10 жніўня 1979) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці.

Біяграфія

член КПСС з 1926 года. З 1918 года ў Чырвонай Арміі, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1935 годзе скончыў Камуністычны універсітэт нацыянальных меньшасцяў Захаду імя Мархлеўскага. У 1940—41 1-ы сакратар Шчучынскага РК КП(б)Б. З ліпеня 1941 года ў тыле ворага. З 1942 года ўпаўнаважаны ЦК КП(б)Б і ЦШПР па Шчучынскаму раёну; у красавіку — снежні 1943 года кіраўнік Шчучынскага падпольнага міжрайпартцэнтра, у лістападзе 1943 — ліпені 1944 гадоў сакратар Шчучынскага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова з красавіка 1943 года — камандзір Шчучынскага партызанскага злучэння; з 19 сакавіка 1943 да ліпеня 1944 — член Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б. З 1944 года на партыйнай і савецкай рабоце. Член ЦК КПБ у 1949—56, кандыдат у члены ЦК КПБ у 1956—60 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1954—60 гадах, Вярхоўнага Савета БССР у 1947—59 гадах.

Памяць

Яго імя прысвоена сярэдняй школе вёскі Орля Шчучынскага раёна; на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Ганаровы грамадзянін горада Шчучын.

Літаратура

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-012-2.




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]