адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ... Су́бацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобл...
article - Субацкі сельсавет

Су́бацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Субачы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Янышскі сельсавет у складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Янышы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Гнездаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Гнездава. 2 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мачулінскага сельсавета. 20 кастрычніка 1959 года сельсавет перайменаваны ў Субацкі, цэнтр перанесены ў вёску Субачы. 25 верасня 2003 года ў склад сельсавета з Вярэйкаўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Гоцевічы, Жынаўцы, Занцавічы, Зубаўшчына, Курапаты, Пожаркі, Славікі, Цярэшкі, Чырвоны Груд, Шніпава, Шулейкі). 27 снежня 2011 года ў сувязі з ўваходжаннем у склад горада Ваўкавыск скасавана вёска Альшымава.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2714 чалавек, з іх 53,2 % — беларусы, 38,5 % — палякі, 5,3 % — рускія.

Зноскі


  Next Page » More information about  

 Субацкі сельсавет  







  Next Page » More information about  

 Субацкі сельсавет  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]