... Стэ́фан Э́рыксан — шведскі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Белару...
Стэфан Эрыксан
Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь
23 верасня 2008 жнівень 2012

Нараджэнне 18 сакавіка 1962(1962-03-18) (59 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды

Стэ́фан Э́рыксан (шведск.: Stefan Eriksson; нар. 18 сакавіка 1962, Вестэрос, Швецыя) — шведскі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь (з 23.9.2008 — жнівень 2012).

Біяграфія

Скончыў Інстытут гандлю і эканомікі (1989). Працаваў турыстычным гідам і кансультантам у Шведскім гандлёвым савеце. Затым перайшоў у Міністэрства замежных спраў Швецыі. Працаваў у дыпламатычных прадстаўніцтвах Швецыі ў Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург) і Бельгіі.

З верасня 2005 года — кіраўнік аддзялення Пасольства Швецыі ў Расіі ў Мінску. 12 чэрвеня 2008 года рашэннем шведскага ўраду прызначаны на пасаду кіраўніка дыпламатычнай місіі Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, стаўшы такім чынам першым паслом Швецыі ў Беларусі. 23 верасня 2008 года Стэфан Эрыксан уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнку. 3 жніўня 2012 года беларускі бок прыняў рашэнне не працягваць яму акрэдытацыю.

6 жніўня 2012 года беларускае тэлебачанне абвінаваціла Стэфана Эрыксана ў падрыхтоўцы «арабскай вясны» ў Беларусі, а беларускі МЗС заявіў, што ягоная дзейнасць была накіраваная на «разбурэнне» двухбаковых стасункаў[1] .

Ведае беларускую мову. Пераклаў на шведскую творы Васіля Быкава і Уладзіміра Арлова.

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]