спіс атыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя ... татаў Амерыкі Прэзідэ́нт ЗША з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і кіраўніком урада Злучаных Штатаў, а таксама а...
article - Спіс прэзідэнтаў ЗША

Паводле Канстытуцыі Злучаных Штатаў Амерыкі Прэзідэ́нт ЗША з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і кіраўніком урада Злучаных Штатаў, а таксама асновай выканаўчай улады і кіраўніком усяго Федэральнага Урада. Прэзідэнцтва з’яўляецца найвышэйшай палітычнай пасадай у Злучаных Штатах Амерыкі паводле ўплыву і прызнання. Апроч таго, Прэзідэнт ЗША з’яўляецца і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброеных Сіл Злучаных Штатаў. Прэзідэнты абіраюцца непрамым галасаваннем на тэрмін у чатыры гады калегіяй выбаршчыкаў. Пасля ратыфікацыі Дваццаць другой папраўкі да Канстытуцыі Злучаных Штатаў у 1951 годзе ніводная асоба не можа быць абранай Прэзідэнтам больш за два разы, а таксама ніводны чалавек, які выконваў абавязкі Прэзідэнта больш за два гады падчас тэрміну іншага Прэзідэнта, не можа быць абраны Прэзідэнтам больш за адзін раз. Пасля смерці, адстаўкі або адхілення ад пасады дзеючага Прэзідэнта, на пасаду ўступае віцэ-прэзідэнт. На пасаду Прэзідэнта ЗША могуць абірацца грамадзяне старэйшыя за 35 гадоў, якія нарадзіліся ў Злучаных Штатах і пражывалі там не менш за 14 гадоў да выбараў.

Белы дом у Вашынгтоне — афіцыйная рэзідэнцыя і цэнтр Адміністрацыі Прэзідэнта ЗША.

Гэты спіс уключае ў сябе толькі тых асоб, якія былі прыведзены да прысягі ў якасці Прэзідэнта пасля ратыфікацыі Канстытуцыі Злучаных Штатаў, якая ўступіла ў сілу 4 сакавіка 1789 года. Амерыканскія лідары да ратыфікацыі Канстытуцыі з’яўляліся Прэзідэнтамі Кантынентальнага Кангрэса. Апроч таго, спіс не ўключае ў сябе асоб, якія выконвалі абавязкі Прэзідэнта паводле Дваццаць пятай папраўкі да Канстытуцыі ЗША.

Дзеючым, 45-м прэзідэнтам, з’яўляецца Дональд Трамп2017 года). Традыцыйна некалькі паслядоўных тэрмінаў прэзідэнцтва нумаруюцца як адзін, але абодва прэзідэнцтва Гровера Кліўленда абазначаюцца як 22-е і 24-е, так як яны не праходзілі запар. Такім чынам, за ўсю гісторыю існавання пасады Прэзідэнта ЗША яе займалі 44 чалавекі. З усіх прэзідэнтаў ЗША чацвёра памерлі на пасадзе сваёй смерцю (Уільям Гарысан, Закары Тэйлар, Уорэн Гардзінг і Франклін Рузвельт), чацвёра былі забіты (Аўраам Лінкальн, Джэймс Гарфілд, Уільям Мак-Кінлі і Джон Кенэдзі) і адзін падаў у адстаўку (Рычард Ніксан).

Джордж Вашынгтон, першы прэзідэнт, уступіў на пасаду ў 1789 годзе пасля аднагалоснага галасавання выбаршчыкаў. Самы кароткі час на пасадзе прэзідэнта правёў Уільям Генры Гарысан (32 дні ў 1841 годзе), а самы доўгі — Франклін Рузвельт, які быў прэзідэнтам амаль 13 гадоў, але памёр неўзабаве пасля пачатку свайго чацвёртага тэрміну ў 1945. Ён адзіны прэзідэнт, які займаў пасаду больш за два тэрміны. Пры наступным прэзідэнце Гары Трумэне была прынята папраўка да Канстытуцыі, якая забараніла балаціравацца на прэзідэнцкую пасаду больш за два разы. Найстарэйшым прэзідэнтам на момант абрання стаў Дональд Трамп, які заняў пасаду ва ўзросце 70 гадоў. Самым маладым прэзідэнтам быў Тэадор Рузвельт, які заняў пасаду ва ўзросце 42 гадоў і 10 месяцаў. Сёмы прэзідэнт ЗША Эндру Джэксан стаў першым, які быў абраны белымі мужчынамі ўсіх класаў у 1828 годзе пасля таго, як большасць законаў, якія забаранялі беззямельным грамадзянам галасаваць, былі адмененыя. Уорэн Гардзінг стаў першым прэзідэнтам абраным пасля таго, як жанчыны атрымалі права галасаваць у 1920 годзе. Адзіным каталіком лацінскага абраду на пасадзе прэзідэнта ЗША быў Джон Кенэдзі, а адзіным цемнаскурым — Барак Абама.


  Next Page » More information about  

 Спіс прэзідэнтаў ЗША  







  Next Page » More information about  

 Спіс прэзідэнтаў ЗША  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]