... евіч і доктара хуткай дапамогі Арцёма Сарокіна ў сувязі з апублікаваннем інфармацыі аб тым, што ў крыві Р. Бан...

Справа «0 праміле» — крымінальная справа супраць журналіста TUT.BY Кацярыны Барысевіч і доктара хуткай дапамогі Арцёма Сарокіна ў сувязі з апублікаваннем інфармацыі аб тым, што ў крыві Р. Бандарэнкі было знойдзена 0 праміле алкаголю.

Пасля таго як А. Сарокін перадаў К. Барысевіч медыцынскую інфармацыю, што забіты Р. Бандарэнка быў абсалютна цвярозы, і тая апублікавала гэтыя дадзеныя, як абвяржэнне слоў А. Лукашэнкі і Н. Качанавай аб тым, што Бандарэнка быў п’яны, 19 лістапада 2020 года ў Мінску, іх арыштавалі[1] .

2 сакавіка 2021 года суд Маскоўскага раёна горада Мінска(бел. (тар.)) бел. (суддзя — Святлана Бандарэнка) абвясціў прысуд: Кацярыну Барысевіч прызналі вінаватай у падбухторванні да выдавання медычнай таямніцы і прысудзілі 6 месяцаў калоніі, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь[2] . Урач Арцём Сарокін быў прызнаны вінаватым у выдаванні медычнай таямніцы журналістцы і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 1 год, а таксама пакараны штрафам у памеры 50 базавых велічынь[2] .

Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 20 красавіка 2021 года, задаволена не была[3] .

19 мая 2021 года Кацярына Барысевіч выйшла на волю.

Рэакцыя

24 лістапада 2020 года міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала К. Барысевіч вязнем сумлення па справе Бандарэнкі[1] . У гэты ж дзень сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, яна таксама была прызнана палітычнай зняволенай[4] [5] [6] . Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі сказаў, што ўлады змагаюцца не з праблемай, а са СМІ: «Яны думаюць, што калі прэса не будзе пісаць пра Бандарэнку, то людзі не даведаюцца пра гэта. Яны, вядома ж, усё пазнаюць, але СМІ ўсё адно трапляюць пад удар»[7] .

Беларускія праваабаронцы назвалі Барысевіч «Журналістам года» (2020) (разам з Дар’яю Чульцоваю ды Кацярынаю Андрэеваю)[8] [9] [10] .

16 снежня 2020 года шэфства над палітычнай зняволенай узяў Джэм Эздэмір, дэпутат Бундэстага[11] .

У адкрытай заяве рэдакцыі «TUT.BY» ад 2 сакавіка 2021 года прыгавор Барысевіч быў названы незаконным і несправядлівым, «помстай ёй персанальна за яе працу і спробай аказаць ціск на „TUT.BY“ і іншыя незалежныя медыя», у той час як усе журналісты, рэдактары і супрацоўнікі сайта падпісаліся пад тым, каб Кацярына Барысевіч была неадкладна вызвалена[12] . З крытыкай судовага рашэння таксама выступілі прадстаўнікі Нямецкай асацыяцыі журналістаў(ням.) бел., «Рэпарцёраў без межаў», Джэм Эздэмір[13] . Святлана Ціханоўская назвала судовыя рашэнні ў дачыненні да ўрача і журналісткі доказам таго, што «для рэжыму(бел. (тар.)) бел. праўда стала крымінальна каральным злачынствам», туравала ёй і капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна[13] . Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама асудзіла турэмны прысуд у дачыненні да Кацярыны Барысевіч за яе працу[14] .

Сярод іншых арганізацый, якія асудзілі зняволенне і прысуд Барысевіч, былі Еўрапейская федэрацыя журналістаў(укр.) бел., Камітэт абароны журналістаў, Міжнародны інстытут прэсы(ням.) бел.[15] [16] [17] . Міс Беларусь, журналіст паводле адукацыі Вольга Хіжынкова пракаментавала прысуд: «Радуюся адносна „мяккаму“ прысуду для зусім невінаватых людзей. Што гэта не пяць, не дзесяць гадоў калоніі. Вось да чаго мы дажыліся»[18] . Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Тэрэза Рыбейру назвала прысуд Барысевіч чарговым ударам па свабодзе СМІ ў Беларусі[19] .

Блогер А. Чэрвонец з Мінска зазначыў яшчэ адзін этычны аспект справы: «аб якім разгалашэнні ідзе гаворка, калі маці і сваякі загінулага не перашкаджалі разгалашэнню медыцынскіх заключэнняў, калі таямніцы, як такой, проста не было. Кожны разважны чалавек разумее, што калі Бандарэнка цвярозы, то гэта не з’яўляецца і не можа з’яўляцца медычнай таямніцай»[20] .

9 красавіка 2021 года Барысевіч стала лаўрэаткаю прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Дар’яй Чульцовай ды Кацярынай Андрэевай)[21] . 14 ліпеня 2021 года Барысевіч стала лаўрэаткай Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы(англ.) бел. ад Камітэта абароны журналістаў[22] . 12 жніўня 2021 года Барысевіч прысуджана Прэмія імя Герда Буцэрыўса(руск.) бел. «Вольная прэса Усходняй Еўропы(руск.) бел.» (разам з іншымі)[23] .

Зноскі

  1. 1 2 Гуштын, Адар'я Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели в СИЗО на Володарского. Письма ей почти не доходят (руск.) . TUT.BY (27 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
  2. 1 2 Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу (руск.) . TUT.BY (2 сакавіка 2021). Праверана 2 сакавіка 2021.
  3. Русецкая, Анастасія Суд не задаволіў апеляцыю пракурораў у справе Кацярыны Барысевіч (бел.) . Белсат (20 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  4. Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову (руск.) . naviny.by (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  5. Правозащитники признали журналисток Катерину Борисевич, Катерину Андрееву и Дарью Чульцову политзаключенными (руск.) . Медиазона. Праверана 11 снежня 2020.
  6. Журналисток TUT.BY и «Белсат» правозащитники назвали политзаключенными (руск.) . TUT.BY (24 лістапада 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  7. Александровская, Богдана Ходьба по минному полю. Как в Беларуси сейчас работают журналисты (руск.) . Deutsche Welle (25 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
  8. Названы лауреаты Национальной правозащитной премии (руск.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  9. Есть такая профессия! "Журналистами года" правозащитники пр (руск.) . Белорусский партизан (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  10. «Журналистами года» правозащитники назвали трех арестованных по уголовным делам журналисток, в том числе и Катерину Борисевич (руск.) . TUT.BY (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  11. 100 Paten für politische Gefangene in Belarus: Cem Özdemir wird Pate der Journalistin Katsiaryna Barysevich (ням.) . Libereco – Partnership for Human Rights (16 снежня 2020). — «Es ist von unschätzbarem Wert, dass mutige Journalist*innen wie Katsiaryna Barysevich die Wahrheit ans Licht bringen. ... Katsiaryna Barysevich ist eine von vielen beeindruckenden Frauen, die den Wandel in Belarus vorangetrieben haben.»  Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2021. Праверана 2 лютага 2021.
  12. Редакция TUT.by назвала приговор Борисевич незаконным (руск.) . naviny.by (2 сакавіка 2021). Праверана 2 сакавіка 2021.
  13. 1 2 Мороз, Янина В Германии осудили приговоры по делу о "ноль промилле". Deutsche Welle (2 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 3 сакавіка 2021.
  14. Belarus journalist sentenced for report on protester’s death (англ.) . Associated Press (2 сакавіка 2021). Праверана 4 сакавіка 2021.
  15. EFJ demands the immediate release of Belarusian reporter Katsiaryna Barysevich (англ.) . Еўрапейская федэрацыя журналістаў(укр.) бел. (20 лістапада 2020). Праверана 4 сакавіка 2021.
  16. CPJ condemns sentencing of Belarus journalist Katsiaryna Barysevich to 6 months in jail (англ.) . Камітэт абароны журналістаў (2 сакавіка 2021). Праверана 4 сакавіка 2021.
  17. IPI denounces conviction of Belarus journalist Katsiaryna Barysevich (англ.) . Міжнародны інстытут прэсы(ням.) бел. (3 сакавіка 2021). Праверана 4 сакавіка 2021.
  18. Колб, Аксана (2021-03-05). "Мы не маем права спыняцца" (in be). Новы Час (9 (717)): 1. ISSN 2218-2244. 
  19. ОБСЄ засудила вирок журналістці TUT.BY у «лікарській справі» (укр.) . Укрінфарм (4 сакавіка 2021). Праверана 1 красавіка 2021.
  20. Дело о «ноль промилле», chervonec_001 у Жывым Журнале
  21. Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі» (руск.) . Брестская газета (9 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  22. Журналістка Кацярына Барысевіч узнагароджаная прэміяй "За свабоду прэсы 2021" (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (14 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2021. Праверана 14 ліпеня 2021.
  23. Кепински, Ольга Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (руск.) . euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]