... ночнай частцы Віцебска, у Кастрычніцкім раёне. Забудова Смаленскай плошчы ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторык...
Смаленская плошча
Віцебск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
 Смаленская плошча на Вікісховішчы

Смаленская плошча — плошча, размешчана ў паўночнай частцы Віцебска, у Кастрычніцкім раёне. Забудова Смаленскай плошчы ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Смаленская плошча ўзнікла ў XIX стагоддзі на мяжы горада і першапачаткова называлася Коннай, Кавальскай. З канца XIX — пачатку XX стст. захавалася вялікая частка забудовы плошчы. У 1918 годзе называлася Смаленскі рынак, пазней — Красная плошча.

Апісанне

Мае прамавугольную ў плане форму памерам 250х34 метра. Да плошчы прымыкаюць вуліцы: Леніна, Гараўца, Камуністычная, Гагарына, Піянерская, Чырвонага Партызана, 1-я Чырвонабрыгадная, 1-ы Піянерскі завулак і праспект Генерала Люднікава.

На плошчы знаходзіцца Смаленскі рынак.

Літаратура

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]