... Святы Эмерык, Святы Імрэ, Эмерык Венгерскі ; каля 1000 года ў Веспрэме, памёр 2 верасня 1031 года ў Трансільваніі — ...
Эмерык
Imre
Дата нараджэння 1000[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 1031
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца Каталіцкая царква
Кананізаваны 1083
У ліку каталіцкі святы[d]
Дзень памяці 4 лістапада
Заступнік юнацтва
Атрыбуты лілея
Бацька Іштван I Святы
Маці Гізела Баварская
Святы Эмерык на Вікісховішчы

Святы Эмерык, Святы Імрэ, Эмерык Венгерскі (венг.: Imre); каля 1000 года ў Веспрэме, памёр 2 верасня 1031 года ў Трансільваніікаталіцкі святы, венгерскі каралевіч з дому Арпадаў, сын караля Іштвана Святога.

Пра жыццё Імрэ захавалася мала звестак. Ён быў меркавана другім сынам караля Іштвана і адзіным, які дажыў да сталага ўзросту. Пра паходжанне імя Імрэ існуе дзве версіі. Па адной, Імрэ быў названы ў гонар дзядзькі, імператара Генрыха Святога, такім чынам, Імрэ - венгерскі варыянт імя Генрых[2] . Па іншай версіі, Імрэ - гэта венгерскі варыянт нямецкага імя Эмерых[3] . У маладосці яго настаўнікам быў Святы Гелерт, які выхоўваў прынца ў строгім і аскетычным духу. Іштван I бачыў у Імрэ свайго пераемніка, пісаў для яго павучання, у якіх выкладаў саветы па кіраванні дзяржавай і планаваў у канцы жыцця зрабіць яго сваім суправіцелем. Існуе паданне, што Імрэ даў у кафедральным саборы Веспрэма зарок цноты[4] .

Ва ўзросце 31 года Імрэ загінуў ад нападу кабана падчас палявання ў Трансільваніі на тэрыторыі сучаснага румынскага жудзеца Біхор. Быў пахаваны ў каралеўскім магільным склепе ў Секешфехервары. Аж да пачатку турэцкага прыгнёту магіла Эмерыка была аб'ектам паломніцтваў. У 1083 годзе Імрэ быў кананізаваны папам Рыгорам VII адначасова са сваім бацькам. Дзень памяці ў Каталіцкай царкве — 4 лістапада. Галоўны іконаграфічны атрыбут — лілея, сімвал бязгрэшнасці.

Шанаванне святога Эмерыка прывяло да таго, што імя Эмерык (формы Эмеры, Эмары, Эмрык, Амерыкус, Амерыга) распаўсюдзілася па Еўропе паралельна з імем Генрых.[2] .

Зноскі

1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132969815 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.

2. 1 2 St. Emeric of Hungary
3. The etymology and history of first names
4. Сайт г. Веспрэм

Спасылкі

Go to top

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]