... ...
article - Серабранскі сельсавет

Серабра́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Серабранка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Свержанскі сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Свержань. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Серабранка, сельсавет перайменаваны ў Серабранскі. З 17 снежня 1956 года ў складзе Рагачоўскага раёна. 14 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Доўскага (10 населеных пунктаў: Кусочак, Новая Серабранка, Ракуціна, Свержань, Сіпораўка, Слабада, Старая Серабранка, Фёдараўка, Хмелянец і Юдзічы) і Курганскага (1 населены пункт: Малашкавічы) сельсаветаў.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.

  Next Page » More information about  

 Свержанскі сельсавет  







  Next Page » More information about  

 Свержанскі сельсавет  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]