горад у Бразіліі, сталіца штата Пернамбуку ... сцы ўпадзення ракі Беберыбі ў Атлантычны акіян. Буйны порт на беразе акіяну. Спалучэнне вялікай колькасці пр...
Рэсіфі
парт.: Recife
Сцяг[d] Герб[d]
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
218 км²
Вышыня цэнтра
4 м
Насельніцтва
1533580 чалавек (2007)
Шчыльнасць
7035 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
81
Паштовыя індэксы
50000-000
Афіцыйны сайт
Рэсіфі на карце Бразіліі

Рэсіфі (парт.: Recife) — горад і муніцыпалітэт у Бразіліі, сталіца штата Пернамбуку. Рэсіфі знаходзіцца ў месцы ўпадзення ракі Беберыбі ў Атлантычны акіян. Буйны порт на беразе акіяну. Спалучэнне вялікай колькасці працаўнікоў і значных прыватных інвестыцый спрыяла развіццю медыцынскай сферы горада, такім чынам, што на сёння Рэсіфі з’яўляецца другім паводле велічыні медыцынскім цэнтрам Бразіліі пасля Сан-Паўлу[1] . Шпіталі з самым сучасным абсталяваннем прымаюць пацыентаў нават з суседніх дзяржаў[2] .

Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Агламерацыя Рэсіфі. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Рэсіфі. Насельніцтва складае 1533580 чалавек на 2007 год. Займае плошчу 218 км². Шчыльнасць насельніцтва — 7.035 чал./км². Свята горада — 12 сакавіка.

Горад з’яўляецца адным з гарадоў, якія прынялі матчы чэмпіянату свету па футболу 2014 года.

Гісторыя

Наваколлі Рэсіфі сталі месцам адным з першых пасяленняў падданых партугальскай кароны. У 1537 годзе кароль Партугаліі Жуан III падзяліў Бразілію на спадчынныя капітанствы, бо партугальцы зразумелі, што ў іх не было ніякіх чалавечых або фінансавых рэсурсаў для інвесціравання ў такую вялікую і далёкую калонію, таму вырашылі прызначыць гэту задачу прыватным прадпрымальнікам[3] . Аднак гэтая ідэя не мела значнага поспеху.

Пернамбуку квітнела ад цукровай прамысловасці, бо цукровыя буракі яшчэ прамыслова не вырошчваліся ў Еўропе да пачатку XIX стагоддзя[4] . У той час у Еўропе плантацыі цукровага трыснёгу можна было трымаць толькі ў Андалусіі і Алгарві.

Ад 1580 да 1640 гадоў каралеўствы Іспаніі і Партугаліі былі аб’яднаны пад уладай адзінага караля. Іспанія была ўцягнута ў вайну супраць Нідэрландаў і таму закрыла гандаль бразільскага цукру для нідэрландцаў[5] . У адказ на гэта нідэрландцы вырашылі захапіць некалькі бразільскіх гарадоў па вытворчасці цукру, у тым ліку Салвадор і Натал. З 1630 па 1654 гады горад знаходзіўся пад кантролем Нідэрландаў, тут была створана Галандская Бразілія.

Эканоміка

Рэсіфі з’яўляецца адным з галоўных бізнес-цэнтраў Бразіліі, у асноўным таму што горад мае міжнародны аэрапорт і два міжнародных порты. Адзін з іх размешчаны ў самім горадзе, а іншы знаходзіцца прыкладна ў 40 кіламетрах ад Рэсіфі.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]