адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ... Ро́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай воблас...
Роскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ваўкавыскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рось
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
18 кастрычніка 2013
Дата скасавання 7 чэрвеня 1958
Насельніцтва (2009) 3 060
Плошча 187,2 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Ро́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Рось.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рось. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года вёска Рось атрымала статус гарадскога пасёлка. 7 чэрвеня 1958 года Роскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне ўтворанага Роскага пассавета і Воўпаўскага сельсавета, у склад пассавета перададзена частка населеных пунктаў са скасаванага Краснасельскага сельсавета. У 1967 годзе ў склад Вярэйкаўскага сельсавета перададзена вёска Жынаўцы[1] . 18 кастрычніка 2013 года Роскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[2] .

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Росі) — 3060 чалавек[3] , з іх 69,1 % — беларусы, 23,4 % — палякі, 5,1 % — рускія[4] .

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1966 г. і 13 студзеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 4 (1162).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]