беларускі футбаліст ... Раман Вягера — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала» і моладзевай зборнай Беларусі....
Раман Вягера
Поўнае імя Раман Сяргеевіч Вягера
Нарадзіўся 14 ліпеня 2000(2000-07-14)[1] [2] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Арсенал
Нумар 5
Маладзёжныя клубы
0000—2017 Нёман (Гродна)
2015—2017   РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2020 Нёман (Гродна) 16 (0)
2018   Ліда 11 (1)
2020— Маларыта 0 (0)
2020   Іслач (Мінскі раён) 1 (0)
2021   Рух (Брэст) 0 (0)
2021—   Арсенал (Дзяржынск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь (да 17) 6 (0)
2017—2018 Беларусь (да 19) 6 (1)
2019— Беларусь (да 21) 8 (0)
2020 Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 верасня 2021

Раман Вягера (нар. 14 ліпеня 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала» (у арэндзе з «Маларыты») і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана». У пачатку 2015 года перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У ліпені 2017 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў «Нёман», дзе стаў выступаць за дубль.

У ліпені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[3] , дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года вярнуўся ў «Нёман»[4] . Да сезона 2019 рыхтаваўся разам з асноўным складам гродзенцаў, аднак пачаў сезон у дублі. 2 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мазырскай «Славіяй» (0:1). У далейшым стаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, гуляючы таксама за дубль.

У верасні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб[5] . Неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» (пазней перайменаваны ў «Маларыту») і быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[6] . Пераважна заставаўся на лаўцы запасных, згуляў за «Іслач» у адным матчы чэмпіянату Беларусі. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў клуб[7] .

Са студзеня 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам», які ў сакавіку афіцыйна арандаваў абаронцу[8] . Гуляў толькі за дубль і ў ліпені 2021 года вярнуўся «Маларыту»[9] , а неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[10] .

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2016 года і сакавіку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года, а таксама ў кастрычніку 2018 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).

26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2)дубльНёман120
2018 (1)дубльНёман142
2018 (2)Д2Ліда111
2019Д1Нёман100
2020 (1)Д1Нёман60
2020 (2)Д1Іслач10
2021 (1)Д1Рух00

Зноскі

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]