... раходзілі ў аўторак 8 лістапада 2016 года. Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі бізнесмэн Дональд Трамп і кандыд...
< 2012   2020 >
Выбары прэзідэнта ЗША 2016
8 лістапада 2016
Кандыдат: Дональд Трамп Хілары Клінтан
Партыя: Рэспубліканская партыя Дэмакратычная партыя
Выбарчая акруга главы: Нью-Ёрк Нью-Ёрк
Колькасць галасоў выбаршчыкаў: 304 227
Колькасць выбарчых акруг: 30 + Мэн-02 20 + АК
Галасоў: 62,984,828
(46.1%)
65,853,514
(48.2%)


Карта выбараў 2016 года на аснове прапарцыйнага размеркавання паводле перапісу 2010 года.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 года — 58-я выбары прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі, якія праходзілі ў аўторак 8 лістапада 2016 года. Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі бізнесмэн Дональд Трамп і кандыдат на пасаду віцэ-прэзідэнта дзеючы губернатар штата Індыяна Майк Пэнс перамаглі кандыдата ад Дэмакратычнай партыі былога дзяржсакратара Хілары Клінтан і кандыдата на пасаду віцэ-прэзідэнта дзеючага сенатара Ціма Кейна. Чакаецца, што Трамп уступіць на пасаду ў якасці 45-га прэзідэнта ЗША 20 студзеня 2017 года, а Майк Пэнс стане 48-м віцэ-прэзідэнтам.

Жыхары краіны абралі выбаршчыкаў, якія, у сваю чаргу, будуць галасаваць, грунтуючыся на выніках сваёй юрысдыкцыі, за будучага прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта праз Калегію выбаршчыкаў 19 снежня 2016 года.

Серыя прэзідэнцкіх праймерыз і партыйных нарад у 50 штатах, акрузе Калумбія і тэрыторыях ЗША адбылася з лютага па чэрвень 2016 года. Гэты працэс вылучэння партыямі кандыдатаў таксама быў ускоснымі выбарамі, дзе выбаршчыкі галасавалі за дэлегатаў на канвенцыю па вылучэнню кандыдатаў ад партый, якія ў сваю чаргу абіралі кандыдатаў у прэзідэнты ад сваіх партый. 19 ліпеня 2016 года кандыдатам у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі стаў бізнесмен і тэлевядучы Дональд Трамп, які перамог у праймерыз Рэспубліканскай партыі сенатара штата Тэхас Тэда Круза, губернатара штата Агая Джона Кейсіка, сенатара ад штата Фларыда Марка Рубіа і іншых кандыдатаў. У выпадку абрання Трамп стане самым узроставым прэзідэнтам ЗША, абраным на пасаду. 26 ліпеня 2016 года кандыдатам у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі стала былы дзяржсакратар і сенатар ад штата Нью-Ёрк Хілары Клінтан, якая перамагла ў праймерыз Дэмакратычнай партыі сенатра ад штата Вермонт Бэрні Сандэрса. Клінтан стала першай жанчынай-кандыдатам у прэзідэнты ЗША, вылучаным ад буйной палітычнай партыі.

Апроч таго, на выбарах удзельнічалі кандыдаты ад трэціх партый і незалежныя кандыдаты, два з якіх мелі матэматычную магчымасць перамагчы на выбарах: кандыдат ад Лібертарыянскай партыі і былы губернатар штата Нью-Мексіка Гэры Джонсан, за якога жыхары маглі галасаваць ва ўсіх 50 штатах і ў акрузе Калумбія (538 выбаршчыкаў), і кандыдат ад Зялёнай партыі Джыл Стайн, за якую жыхары маглі галасаваць у 44 штатах і акрузе Калумбія (480 выбаршчыкаў). Імёны Джонсан і Стайн, якія таксама вылучаліся ў кандыдаты ад сваіх партый на выбарах 2012 года, былі ўнесены ў буйныя агульнанацыянальныя апытанні. Па меншай меры яшчэ 24 кандыдаты ад трэціх партый і незалежныя кандыдаты з'яўляліся ў выбарчых бюлетэнях у некаторых штатах. Былы галоўны палітычны дырэктар Рэспубліканскай канферэнцыі ў Палаце прадстаўнікоў і былы афіцэр ЦРУ Эван Мак-Малін лідыраваў, па меншай меры, у адным апытанні ў сваім родным штаце Юта.

9 лістапада 2016 года Дональд Трамп забяспечыў сабе больш за 270 галасоў выбаршчыкаў, большасць з 538 членаў Калегіі выбаршчыкаў, неабходную для таго, каб стаць абраным прэзідэнтам ЗША. Яго перамога, якая лічылася малаімавернай паводле большасці перадвыбарных прагнозаў, у сродках масавай інфармацыі была названа «шакавальнай».

Працэдура

Другі артыкул Канстытуцыі ЗША прадугледжвае, што прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт ЗША павінны быць прыроджанымі грамадзянамі краіны ва ўзросце не менш за 35 гадоў і жыць на тэрыторыі ЗША не менш за 14 апошніх гадоў. Кандыдаты на пасаду прэзідэнта, як правіла, спрабуюць атрымаць прызначэнне ад адной з палітычных партый. У такім выпадку кожная партыя распрацоўвае метад выбара кандыдата, які лічыць самым прыдатным (напрыклад праймерыз). Традыцыйна папярэднія выбары з'яўляюцца непрамымі выбарамі, у якіх выбаршчыкі галасуюць за партыйных дэлегатаў, якія бяруць на сябе абавязацельствы кандыдата. Пасля гэтага дэлегаты ад партыі атрымліваюць афіцыйнае прызначэнне кандыдата, які балатуецца ад партыі. Усеагульныя выбары ў лістападзе таксама з'яўляюцца ўскоснымі выбарамі, дзе народ ЗША галасуе за дэлегатаў Калегіі выбаршчыкаў. Гэтыя выбаршчыкі непасрэдна абіраюць прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта.

Барак Абама, дзеючы прэзідэнт ад Дэмакратычнай партыі і былы сенатар ад штата Ілінойс, не меў права балатавацца на трэці тэрмін паводле Дваццаць другой папраўкі да Канстытуцыі. У адпаведнасці з дадзенай папраўкай тэрмін яго прэзідэнцтва заканчваецца 20 студзеня 2017 года ў 12:00 EST.

Папярэднія выбары

Прэзідэнцкія выбары 2008

Асноўны артыкул: Прэзідэнцкія выбары ў ЗША (2008)

Сярэднетэрмінавыя выбары 2010

Асноўны артыкул: Выбары ў ЗША (2010)

Прэзідэнцкія выбары 2012

Асноўны артыкул: Прэзідэнцкія выбары ў ЗША (2012)

Сярэднетэрмінавыя выбары 2014

Асноўны артыкул: Выбары ў ЗША (2014)

Вынікі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]