былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі ... Прыле́пскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай ...
Прылепскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смалявіцкі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Усяжа
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 1 514
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 278 м
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Прыле́пскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Усяжа.

Геаграфія

Знаходзіўся на паўночны захад ад Смалявічаў. Праз тэрыторыю сельсавета працякала рака Усяжа, праходзіла рэспубліканская аўтадарога Лагойск — Смалявічы — Мар’іна Горка Р59.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прылепы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года сельсавет у складзе Смалявіцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. У 1970-я гады цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Усяжа. 16 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Азярыцкаслабадскога (9 населеных пунктаў: вёскі Аношкі, Вішня, Дуброва, Кудрышчына, Ляды, Прылепская Усяжка, Прылепы, Прыстрамы і Рудня) і Усяжскага (5 населеных пунктаў: вёскі Высокае, Ізбіцкае, Кавалеўшчына, Тадуліна і Усяжа) сельсаветаў[1] .

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1514 чалавек[2] , з іх 90,5 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,7 % — азербайджанцы[3] .

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]