вёска ў Слаўгарадскім раёне ... Прудо́к — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета....
Вёска
Прудок
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
133 м
Колькасць двароў
80[1]
Насельніцтва
190[1]  чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213264
Аўтамабільны код
6
Прудок на карце Беларусі ±


Прудо́к[2] (трансліт.: Prudok, руск.: Прудок) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.

Назва

Назва звязана з існаваннем тут стаўка (прудка). Яшчэ і цяпер сустракаюцца палі ад стаўка, а таксама дзікія камяні (жорны)[3] .

Геаграфія

Геалогія

За 0,5 км на ўсход ад вёскі, у пойме ракі Пацэя знаходзіцца Пацэйскае радовішча мелу. Пластавы паклад звязаны з адкладамі каньякскага ярусу (верхні мел). Ва ўскрышы залягаюць пяскі, супескі.

Насельніцтва

  • 2011 год — 190 чалавек[1]
  • 2010 год — 206 чалавек
  • 1999 год — 283 чалавекі
  • 1910 год — 856 чалавек[3]

Гісторыя

Жыхары в. Прудок, відаць, паходзяць з суседняй вёскі Рагі. Аб гэтым сведчыць надпіс на карце 1777 года — Прудок Рагоскі, дзе былі запруда і млын на р. Козел. У 1884 годзе ў Баханскай воласці Быхаўскага павета, 71 двор, у т. л. 1 кравецкі, 1 калёсны, 462 жыхары, хлебазапасны магазін. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году многа жыхароў выехалі ад беззямелля ў Сібір, напрыклад, у былую Енісейскую губерню(руск.) бел.[3] . У 1954—1961 гадах цэнтр Прудоцкага сельсавета.

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічаюць крама і сельскі клуб[1] .

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.) 
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рагаўскі́ Прудо́к, Ро́гаўскі Прудо́к, Прудо́к Раго́жскі
  3. 1 2 3 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелТА, 1999. — С. 579.
  4. 1 2 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]