пратэсты ў гарадах Беларусі ў 2020 годзе супраць чарговага перавыбрання прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ... інску ды іншых гарадах, былі найперш звязаныя з арыштам альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты і нядопускам ...
article - Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)

Акцыі пратэсту ў Беларусі, якія пачаліся 9 жніўня 2020 года ў Мінску ды іншых гарадах, былі найперш звязаныя з арыштам альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты і нядопускам іх да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Пасля публікацыі першых афіцыйных экзіт-полаў, што сведчылі пра нібыта пераканаўчую перамогу дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўжо ў першым туры, пратэсты ахапілі адначасова вялікую лічбу гарадоў краіны, а іх асноўнаю мэтаю стаў сумленны падлік галасоў і адстаўка Лукашэнкі, які займае пасаду прэзідэнта з 1994 года. Масавасць беларускіх пратэстаў у пераліку на працэнт насельніцтва, уцягнутага ў іх, палітычны аналітык Арцём Шрайбман ацаніў як у разы большую, чым тое, што адбывалася ў краінах-суседках, нават там, дзе рэвалюцыі перамагалі.

Пратэсты ў Мiнску
Адзін з жаночых пратэстаў салідарнасці ў Мiнску (12 жніўня)

Сілавыя структуры пачалі разганяць мірныя пратэсты, і апошнія перараслі ў сутычкі з АМАПам. Па сцвярджэнні прадстаўнікоў улады, гвалтоўны метад быў апраўданы правакацыямі і парушэннямі грамадскага парадку з боку дэманстрантаў. Паводле праваабаронцаў, з 10 да 17 жніўня па прычыне разгону вулічных акцый у Беларусі загінулі не менш за пяць чалавек, а сем знаходзяцца ў крытычным стане. Падтрымка расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на піку пратэстаў дапамагла Аляксандру Лукашэнку трымацца, і пасля недоўгачасовага зацішша сілы бяспекі разгарнулі агрэсіўную кампанію па запалохванню яго апанентаў. Тым не менш пасля выбарчай кампаніі на сілавікоў не было заведзена ніводнай крымінальнай справы.

Пратэсты змянялі фармат і працягваліся. Яны ўвесь час суправаджаліся беспрэцэндэнтнымі рэпрэсіямі з боку ўладаў. Рутынізацыя вулічных пратэстаў, узмацненне масавых рэпрэсій, халоднае надвор’е, адсутнасць выразнага плана перамогі ў апазіцыйных лідараў — гэтыя фактары прывялі да зніжэння масавасці дэманстрацый да канца года. Як заўважыў беларускі журналіст Паўлюк Быкоўскі(бел. (тар.)) бел., рэжым Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. выстаяў, але з вялікімі выдаткамі. Да сярэдзіны чэрвеня 2021 года колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 500.


  Next Page » More information about  

 Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)  







  Next Page » More information about  

 Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]