... ...
Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ
Пасаду займае
Тэрэза Рыбейру[d]
osce.org/fom

Прадстаўні́к АБСЕ па свабо́дзе СМІ — пасада па адсочванні развіцця СМІ ва ўсіх 57 дзяржавах-удзельніцах Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). Прадстаўнік рыхтуе паведамленні пры спробах парушэнняў свабоды слова, адстойвае поўную адпаведнасць з прынцыпамі АБСЕ і абавязкамі, датычнымі свабоды слова і прэсы.

У выпадку сур’ёзных парушэнняў прадстаўнік (-ца) спрабуе наўпрост скантактавацца з дзяржавай-парушальніцай і іншымі зацікаўленымі бакамі, дае ацэнку фактам і судзейнічае ў вырашэнні праблемы.

Прадстаўнік (-ца) збірае і атрымлівае звесткі па сітуацыі са СМІ з розных крыніц, у тым ліку ад краін-удзельніц, недзяржаўных і медыйных арганізацый.

Офіс прадстаўніка знаходзіцца ў Вене і мае 15 супрацоўнікаў.

Пасада прадстаўніка па свабодзе СМІ складае адзін з чатырох міжнародных механізмаў па спрыянні свабодзе слова. Астатнія тры — Адмысловы дакладчык ААН па свабодзе слова і думкі, Адмысловы дакладчык па свабодзе слова ААД і Адмысловы дакладчык па свабодзе слова Афрыканскі камітэт па правах чалавецтва і чалавека. штогоду яны выдаюць супольны даклад з апісаннем сусветных праблем з волевыяўленнем[1] .

Прадстаўнікі па свабодзе СМІ

Зноскі

  1. Relatoría Especial para la Libertad de Expresión (англ.) . Organization of American States. Праверана 6 чэрвеня 2013.
  2. Ernennung von Harlem Désir zum Beauftragten für Medienfreiheit der Organisation für Sicherheit und zu Zusammenarbeit in Europa (18.07.17) (ням.) . Ministerium für Europa und auswärtige Angelegenheiten. Праверана 26 мая 2020.
  3. Harlem Désir (англ.) . Праверана 26 мая 2020.

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]