... Перламутраўка Еўфрасіна — від матылькоў з сямейства німфалід....
Перламутраўка Еўфрасіна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Boloria euphrosyne


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  405023

Перламутраўка Еўфрасіна (Boloria euphrosyne) — від матылькоў з сямейства німфалід.

Апісанне

Размах крылаў 38-46 мм. Аранжавы з чорнымі плямамі на верхнім баку крылаў. На ніжнім маецца шэраг серабрыста-перламутравых пазнак, размешчаных па ўсёй даўжыні аблямоўкі крыла. Самка мае больш цёмныя плямы на абодвух парах крылаў. Вусень чорны з белымі або жоўтымі іголкамі па ўсёй даўжыні яе цела.

Распаўсюджанне

Шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы ад Скандынавіі да Іспаніі, і ад Ірландыі да Расіі і Азіі.

Харчаванне

Пасля спарвання самка адкладае яйкі на лісце Pteridium aquilinum, калі побач растуць некаторыя віды фіялак (Viola riviniana, фіялка сабачая (Viola canina) або фіялка балотная (Viola palustris)).

Яйкі бледна-жоўтыя, з сярэдзіны мая да канца ліпеня. Стадыя яйка 10-14 дзён.

Развіццё

Адразу ж пасля вылуплення вусень прыступае да паглынання лістоты. Праз 5-6 тыдняў, вырастае ў тры разы ад свайго першапачатковага памеру. Кожны вусень перад зімовай спячкай зморшчваецца пад покрывам апалага лісця ля падножжа раслін, звычайна ў канцы ліпеня. Прачнуўшыся з зімовай спячкі, у сакавіку, вусень губляе палову сваёй вагі. Пасля перыяду кармлення і росту, падчас апошняй лінькі папаўняе сваю вагу і гатовы акукліцца.

Час лёту красавік — ліпень. Гэты від адзін з самых першых летніх відаў балорый. Харчаванне дарослых складаецца з нектара вясновых раслін, напрыклад, гарлянкі (Ajuga), адуванчыка лекавага (Taraxacum officinale) і Ficaria verna.

Другі вывадак з'яўляецца ў працягу жніўня.

Асяроддзе пражывання

  • Высечкі, свежыя лесапасадкі, з вялікай колькасцю орляка у ніжнім ярусе або посцілкаю з апалага лісця дуба (Quercus).

Зноскі

    Спасылкі





      Go to top  

    This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]