... Парламент Малдовы — вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган краіны. Складаецца з 101 дэпутата....
Парламент Малдовы

Парламент Малдовы (рум.: Parlamentul Republicii Moldova) — вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган краіны. Складаецца з 101 дэпутата.

Парламент быў заснаваны ў 1991 г. Тэрмін паўнамоцтваў — 4 гады. Паседжанні парламенту з'яўляюцца адкрытымі. Апошнія выбары ў парламент Малдовы адбыліся 11 ліпеня 2021 г.

Выбарчая сістэма

  • Парламент абіраецца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры таемным і вольным галасаванні.
  • Парадак арганізацыі і правядзення выбараў устанаўліваецца арганічным законам.
  • Выбары дэпутатаў парламента праводзяцца не пазней чым у трохмесячны тэрмін пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў або роспуску парламента папярэдняга складу.




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]