адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ... ельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Адм...
Папярнянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Бальшавік
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 10 232
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Папярня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Бальшавік.

Геаграфія

Сельсавет знаходзіцца ў паўночнай частцы Мінскага раёна. Па тэрыторыі сельсавета працякае рака Вяча.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паперня. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года сельсавет у межах гарадской рысы горада Мінска. З 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 20 студзеня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сёмкаў-Гарадоцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: Ашмянцы, Восава, пасёлак Восава, Змееўка, Кашары, Нялідавічы, Сёмкаў Гарадок і Скулаўка) [1] . 9 жніўня 1979 года да сельсавета далучана частка скасаванага Заслаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Аронава Слабада, Лапаравічы, Сёмкава, Сялюты, Чучаны, пасёлак Сёмкава)[2] . 15 верасня 1987 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бальшавік. 8 красавіка 2004 года часткі вёсак Зацань і Цнянка ў межах МКАД уключаны ў склад Мінска[3] . 28 мая 2013 года ў склад Юзуфоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты: вёскі Камсамолец, Лускава, Лясіны і Саламарэчча[4] .

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (28 населеных пунктаў) — 10232 чалавекі[5] , з іх 89,5 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,5 % — палякі[6] .

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 174 О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г.Минска
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]