... «Палёт над гняздом зязюлі», «Пралята́ючы па-над гняздо́м зязю́лі» (англ.: One Flew Over the Cuckoo’s Nest — мастацкі фільм-...
article - Палёт над гняздом зязюлі (фільм)

«Палёт над гняздом зязюлі», «Пралята́ючы па-над гняздо́м зязю́лі» (англ.: One Flew Over the Cuckoo’s Nest — мастацкі фільм-драма кінарэжысёра Мілаша Формана, экранізацыя аднайменнага рамана Кена Кізі.
Прэм’ера фільма адбылася 19 лістапада 1975 года на кінафестывалі ў Чыкага. Ён стаў другім фільмам у гісторыі сусветнага кінематографа, які атрымаў «Оскар» у пяці самых прэстыжных намінацыях, што раней атрымалася толькі ў карціны «Гэта здарылася аднойчы ноччу» (1934). Такую ж «Вялікую пяцёрку» яму ўдалося атрымаць у пяці намінацыях на «Залаты глобус» — адзіны раз у гісторыі кіно.
Фільм, які распавядае пра драму ў псіхіятрычнай клініцы, здымаўся амаль цалкам у аддзяленні для душэўнахворых шпіталя штата Арэгон. Гледачы вельмі цёпла ўспрынялі карціну. Фільм сабраў больш за $100 млн у пракаце ў ЗША. Крытыка высока адзначыла рэжысуру і акцёрскую ігру, прызнаўшы «Пралятаючы па-над гняздом зязюлі» адною з найважнейшых падзей «новай хвалі» амерыканскага кінематографа 1970-х гадоў.


  Next Page » More information about  

 Палёт над гняздом зязюлі (фільм)  







  Next Page » More information about  

 Палёт над гняздом зязюлі (фільм)  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]