... еларуская эканамістка, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (2011—2014). Заслужаны экана...
Надзея Ермакова
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі
27 ліпеня 2011 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Пётр Пракаповіч
Пераемнік Павел Калаур
Старшыня Беларусбанка
 27 ліпеня 2011
Старшыня праўлення Белгазпрамбанка
18 студзеня 2021 16 ліпеня 2021

Нараджэнне 19 красавіка 1953(1953-04-19) (68 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць банкір
Узнагароды

Надзея Андрэеўна Ермакова, дзявоч. Лупекіна (19 красавіка 1953, в. Разальмова, Хоцімскі раён Магілёўская вобласць, БССР) — беларуская эканамістка, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (2011—2014). Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Бацька, Андрэй Іосіфавіч, працаваў электразваршчыкам, быў членам КПСС; маці, Людміла Аляксееўна, была рознарабочай у калгасе. У пачатковую школу хадзіла ў родным Разальмове, пасля скончыла Яснапалянскую васьмігодку ў суседняй вёсцы[1] .

Скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (1971), завочна Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1978).

Працавала крэдытным інспектарам, старшым крэдытным інспектарам, намесніцай загадчыка Хоцімскага аддзялення Дзяржбанка, намесніцай загадчыка Кіраўскім аддзяленнем Дзяржбанка, загадчыцай Шклоўскага аддзялення Дзяржбанка, намеснцай старшыні райвыканкаму і старшынёй планавай камісіі Шклоўскага райвыканкама, загадчыцай фінансавым аддзелам Шклоўскага райвыканкама, загадчыцай філіяла камерцыйнага банка «Поўнач-Захад» у Шклове, загадчыцай аддзяленнем Белаграпрамбанку ў Шклове[2] .

З 1996 года ў ААТ «Ашчадны банк Беларусбанк», намесніца старшыні праўлення, старшыня праўлення.

Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» (з 1999 г.).

Была абрана членам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу першага, другога, трэцяга і чацвёртага скліканняў.

З 27 ліпеня 2011 па 27 снежня 2014 — старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. У 2011 годзе, калі Надзея Ермакова ўзначаліла Нацбанк, інфляцыя ў Беларусі дасягнула 108,7 %, а стаўка рэфінансавання вырасла да канца года з 10 % да 45 %. 21 кастрычніка была праведзена чарговая дэвальвацыя беларускага рубля. У 2014 годзе, пры Надзеі Ермаковай на пасадзе старшыні Нацбанка, адбылася яшчэ адна дэвальвацыя.

Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».[3]

18 студзеня 2021 года прызначана старшынёй праўлення Белгазпрамбанка[4] . 16 ліпеня 2021 года пакінула пасаду старшыні праўлення Белгазпрамбанка[5] .

Крытыка

У чэрвені 2020 года ў некаторых кліентаў «Белгазпрамбанка», кіраўніком часовай адміністрацыі якога з’яўлялася Ермакова, выявілася, што былі адчынены іх дэпазітарныя ячэйкі без прысутнасці саміх кліентаў, пры гэтым з іх прапала змесціва. Некалькі чалавек напісалі заявы ў банк з прэтэнзіямі на ўскрыццё дэпазітарных ячэек без іх прысутнасці і знікненне каштоўнасцяў[6] .

Узнагароды

Сям’я

Двойчы разведзеная[7] , мае дзвюх дачок (Наталлю і Юлю)[8] .

Зноскі

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]