... Навагрудскае княства, Новагародскае княства — удзельнае княства ў Панямонні ў XIII—XIV стст. Цэнтр — г. Новаг...

Навагрудскае княства, Новагародскае княства — удзельнае княства ў Панямонні ў XIIIXIV стст. Цэнтр — г. Новагародак. Навагрудскі князь Ізяслаў упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1237 (1236?) г., калі галіцка-валынскі князь Даніла Раманавіч «наведе… Литву Миндога Изяслава Новогородьского» на князя Конрада Мазавецкага. На падставе гэтага запісу лічыцца, што побач з Міндоўгам у барацьбе з мазавецкім князем удзельнічаў і Ізяслаў, які быў у саюзных або васальных адносінах з Данілам Раманавічам. Пазней княства ўваходзіла ў склад уладанняў Міндоўга, Рамана Данілавіча, Войшалка, у 1-й палове XIV ст. — удзел сына Гедзіміна Карыята (разам са Слонімам і Мсцібавам). Нейкі ўдзел меў у княстве сын Карыята Фёдар. У канцы XIV ст. вялікі князь Вітаўт зняволіў, а пасля выгнаў Фёдара з ВКЛ. З таго часу княства канчаткова перайшло да велікакняжацкага дамена, у Новагародку сядзелі намеснікі вялікіх князёў.

Літаратура

  • Войтович Л. В. Удільні князівства Рюриковичів і Гедиміновичів у XII—XVI ст. історико-генеалогічне дослідження. — Львів, 1996. — С. 83, 111, 193




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]