расійскі футбаліст ... Міхаіл Сарочкін — расійскі футбаліст, нападнік багародскага «Спартака»....
Міхаіл Сарочкін
Поўнае імя Міхаіл Алегавіч Сарочкін
Нарадзіўся 20 лютага 1992(1992-02-20)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 179 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Спартак (Багародск)
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2013 Волга (Ніжні Ноўгарад) 0 (0)
2013—2014 Ангушт (Назрань) 17 (1)
2014 Волга (Цвер) 3 (0)
2014 Разань 3 (0)
2015 Шахцёр (Пешалань)
2015—2016 Волга-Алімпіец (Ніжні Ноўгарад) 16 (3)
2016 Сызрань-2003 13 (0)
2017—2018 Алімпіец (Ніжні Ноўгарад) 34 (6)
2019 Гарадзея 3 (0)
2019 Мурам 8 (1)
2020 Калуга 0 (0)
2020 ТСК (Сімферопаль) 5 (2)
2020— Спартак (Багародск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 верасня 2021.

Міхаіл Сарочкін (нар. 20 лютага 1992, Ніжні Ноўгарад) — расійскі футбаліст, нападнік багародскага «Спартака».

Клубная кар’ера

Выхаванец нижагародскага футбола (школы «Водніка» і «Радыя»). Дарослую кар’еру пачынаў у дублі ніжагародскай «Волгі», у сезоне 2013/14 выступаў у ФНЛ за «Ангушт», пазней у ніжэйшых дывізіёнах за цвярскую «Волгу», «Разань» і «Шахцёр» з пасёлка Пешалань. У 2015 годзе вярнуўся ў Ніжні Ноўгарад, папоўніўшы склад новаўтворнага клуба «Волга-Алімпіец», і забіў першы афіцыйны гол у яго гісторыі. У пачатку 2016 года перастаў трапляць у склад і ўлетку перайшоў у «Сызрань-2003», аднак праз паўгады вярнуўся ў «Алімпіец» і дапамог яму атрымаць перамогу ў трэцім расійскім дывізіёне. Пасля сезона 2017/18 пакінуў каманду.

У сакавіку 2019 года пасля прагляду падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»[2] . Аднак, за асноўны склад каманды згуляў толькі ў трох матчах, выйшаўшы на замену. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[3] .

У верасні 2019 года перайшоў у «Мурам», а ў лютым 2020 года перабраўся ў «Калугу», аднак так і не згуляў за яе. У жніўні і верасні 2020 года гуляў у чэмпіянаце Крыма за сімферопальскі ТСК. Пасля стаў выступаць у чэмпіянаце Ніжагародскай вобласці за «Спартак» з Багародска.

Дасягненні

  • Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона «Урал-Паволжжа»): 2016/17

Зноскі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]