... Маргарыта Ляўчук — беларуская оперная спявачка (сапрана)....
Маргарыта Аляксандраўна Ляўчук

Маргарыта Ляўчук у 2020 годзе
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 красавіка 1990(1990-04-16) (31 год)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас сапрана

Маргарыта Ляўчук (нар. 16 красавіка 1990, в. Страдзеч, Брэсцкі раён) — беларуская оперная спявачка (сапрана).

Біяграфія

Скончыла музычную школу, Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж, Акадэмію музыкі. Удзельнічала ў некалькіх міжнародных конкурсах, фіналістка тэлевізійнага конкурсу «Большая опера» (Расія, 2017).

Салістка Музычнага Дома «Класіка» і экс- Вялікага тэатра оперы і балета (Беларусь)[1] . Выканала партыю Віялеты ў «Травіяце» (Мінск, Львоў) і інш.

Удзельнічала ў перадвыбарчай кампаніі Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 года. Адказная па пытаннях захавання культуры і нацыянальнай спадчыны ў Народным антыкрызісным упраўленні[2] . У сувязі з пераследам у Беларусі, пачатым падчас яе гастроляў у Літве, была вымушана застацца там з сярэдзіны восені 2020 года[3] .

Зноскі

  1. Полякова, Виктория (2020-09-25). "«Это голос, который у нас не забрать»" (in ru). Брестская газета (39 (928)): 5. 
  2. belarus-nau.org
  3. Кострова, Вероника (2020-12-24). "«Мы, белорусы, такие упертые...»" (in ru). Брестская газета (52 (941)): 17. 

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]