... Майкл Ко́лінз — ірландскі нацыянальны герой, рэвалюцыянер, палітычны і ваенны дзеяч....

Майкл Колінз
ірл.: Mícheál Seán Ó Coileáin
англ.: Michael John Collins

Minister for Finance[d]
2 красавіка 1919 22 жніўня 1922
Папярэднік Eoin MacNeill[d]
Пераемнік Уільям Томас Косгрэйв
Minister for Justice and Equality[d]
22 студзеня 1919 1 красавіка 1919
Пераемнік Arthur Griffith[d]
дэпутат 31-га парламента Вялікабрытаніі[d]
14 снежня 1918 22 жніўня 1922
дэпутат Дойл Эрэн[d]
9 верасня 1922 9 жніўня 1923
дэпутат Дойл Эрэн[d]
16 жніўня 1921 8 чэрвеня 1922
дэпутат Дойл Эрэн[d]
21 студзеня 1919 10 мая 1921

Нараджэнне 16 кастрычніка 1890(1890-10-16)[1] [2] [3]
Смерць 22 жніўня 1922(1922-08-22)[4] [1] […] (31 год)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны, дзяржаўны дзеяч
Аўтограф
Званне галоўнакамандуючы
Бітвы
Майкл Колінз на Вікісховішчы

Майкл Ко́лінз (ірл.: Mícheál Ó Coileáin, англ.: Michael Collins; 16 кастрычніка 1890, каля Сэмз Крос, Вест Корк, Ірландыя — 22 жніўня 1922, Беал-на-Мблат, каля Корка) — ірландскі нацыянальны герой, рэвалюцыянер, палітычны і ваенны дзеяч.

З сям’і фермера, наймалодшы з васьмі дзяцей. Рана застаўся без бацькі, з малых гадоў пад уплывам ірландскай нацыянальнай ідэі, якую яму выказвалі бацька, потым школьны настаўнік. Яшчэ да 14 гадоў пачаў удзел у барацьбе за незалежнасць Ірландыі.

Член Ірландскага рэспубліканскага брацтва (1909). Падчас Велікоднага паўстання (1916) капітан Ірландскіх добраахвотнікаў, пасля правалу інсурэкцыі зняволены на 8 месяцаў. Адзін з «выканаўчых дырэктараў» (англ. Executive) Ірландскіх добраахвотнікаў (1917, з 1919 — Ірландская рэспубліканская армія). Прэзідэнт Ірландскага рэспубліканскага брацтва (з 1917). Ваенны кіраўнік ірландскіх рэспубліканскіх сіл (1917), стваральнік і кіраўнік контрразведкі ІРА, у тым ліку сакрэтнай групы забойцаў «Сквод» (нефарм. «12 апосталаў»), якая паспяхова змагалася з аддзяленнем «G» брытанскай разведкі ў Ірландыі. Арганізатар кампаніі па збору сродкаў і прыцягненню добраахвотнікаў, кіраўнік сакрэтных паставак зброі і боепрыпасаў у Ірландыю.

Міністр фінансаў у Дойле (ірландскім парламенце). Пасля Вайны за незалежнасць прадстаўнік Ірландыі на мірных перамовах у Лондане (1921)[5] . Падпісаў (21.12.1921) пагадненне, паводле якога паўднёвая частка Ірландыі атрымлівала статус дамініёна. Пагадненне падзяліла нацыянальныя сілы, і ў выніку пачало грамадзянскую вайну ў Ірландыі (28.6.1922).

Вядома, што Колінз без ахвоты падпісваў нявыгаднае для Ірландыі пагадненне, якое фактычна адкідала палітычныя дасягненні 1919—1921, і добра ўсведамляў наступствы. Аднак ён лічыў, што будучае дасягненне незалежнай дзяржаўнасці Ірландыі залежыць ад мноства неабходных паступовых крокаў, адным з якіх было і пагадненне. Вядома, што пасля падпісання ён пісаў сябрам, што толькі што падпісаў сабе смяротны прысуд.

Пасля сыходу дэ Валера ў адстаўку з-за пагаднення кіраўнік Часовага Ураду (студзень 1922), быў адным з тых, хто прыймаў здачу брытанцамі Дублінскага замка — сядзібы брытанскіх уладаў у Ірландыі. Галоўнакамандуючы ўрадавай Арміі Свабоднай Дзяржавы (Ірландская Рэспубліканская Армія) з чэрвеня 1922. Быў забіты з засады, верагодна, праціўнікамі пагаднення з Брытаніяй, хоць у гістарыяграфіі і існуюць іншыя версіі (брытанскія сакрэтныя службы, уласныя людзі і інш.).

Зноскі

1. 1 2 Michael Collins // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Michael Collins (Irish leader) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Michael Collins // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

5. Мяркуецца, што прэзідэнт дэ Валера выслаў яго, каб дыстанцыявацца ад вельмі пэўнага правалу перамоў.

Літаратура

Спасылкі

Go to top

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]