... ду ў Лівіі. Падзеі пачаліся як частка Арабскай вясны з выступленняў супраць лідара краіны Муамара Кадафі, пас...
article - Лівійскі крызіс

Ліві́йскі кры́зіс (араб. الأزمة الليبية) — серыя ўзброеных канфліктаў у ходзе барацьбы за палітычную ўладу ў Лівіі. Падзеі пачаліся як частка Арабскай вясны з выступленняў супраць лідара краіны Муамара Кадафі, пасля звяржэння якога разгарэлася супрацьстаянне ўнутры былой апазіцыі. Канфлікты былі шматграннымі з некалькімі бакамі, якія ваявалі вакол этнаплемянных, палітычных, ідэалагічных і эканамічных рознагалоссяў пад моцным уплывам замежных сіл. Баявыя дзеянні прывялі да нестабільнасці па ўсёй краіне, дзясяткам тысяч ахвяр, зніжэння аб’ёму вытворчасці ў найважнейшай для яе нафтавай прамысловасці. У дадзены перыяд Лівія фактычна перастала існаваць як дзяржава. Ускосны ўрон быў панесены таксама iншымi краiнамi, пацярпелымі ад наплыву мігрантаў і тэрарыстычнай пагрозы. Крызіс паказаў спрэчнасць дарэчнасці міжнародных ваенных інтэрвенцый, прадэманстраваў неэфектыўнасць афіцыйнай дыпламатыі і неабходнасць стварэння нефармальных дыялогавых арганізацый, якія дзейнічалі бы сумесна з ААН. Наступствы грамадзянскай вайны ў Лівіі сталі міжнароднай праблемай і запатрабавалі сумеснага рашэння.

У крызісу вылучаюцца тры асобных этапа. На першым этапе (2011) ішла грамадзянская вайна паміж урадам Муамара Кадафі і сіламі лівійскай апазіцыі, што пры падтрымцы замежных інтэрвентаў завяршылася звяржэннем дзеючага рэжыму[⇨]. У другi этап (2012—2014) адбыўся фактычны распад краіны на шэраг самастойных дзяржаўных утварэнняў, працягваліся ваенныя сутыкненні паміж рознымі фракцыямі і групоўкамі[⇨]. Іх барацьба прывяла да стварэння двух лівійскіх урадаў у гарадах Трыпалі і Табрук, з чаго пачаўся трэці этап (2014—2020)[⇨]. На такім фоне тут набралі сілу розныя ісламарадыкальныя групоўкі, найбольш моцнай з якіх стала «Ісламская дзяржава»[⇨]. Бакамі канфлікту і міжнароднай супольнасцю былі зроблены шматлікія спробы пакласці канец ваенным дзеянням і аб’яднаць краіну[⇨]. Толькі ў 20202021 гадах атрымалася дасягнуць рэальнага перамір’я, адначасова сфармаваўшы адзіны часовы ўрад. Тым не менш сітуацыя ў Лівіі ўсё яшчэ застаецца напружанай з-за прысутнасці замежных узброеных фарміраванняў і жадаючых працягнуць вайну[⇨].


  Next Page » More information about  

 Лівійскі крызіс  







  Next Page » More information about  

 Лівійскі крызіс  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]