... Людавіт — князь панонскіх харватаў....
article - Людавіт Пасаўскі

Людавіт (забіты ў 823) — князь панонскіх харватаў (каля 810—823).

Галоўная крыніца інфармацыі пра Людавіта — Аналы каралеўства франкаў.

Людавіт, магчыма, сын свайго папярэдніка Вайнаміра, узначаліў барацьбу харватаў супраць франкаў. У 819 годзе ён разбіў войскі франкаў і пры падтрымцы славенцаў атрымаў перамогу[en] над войскамі саюзніка франкаў — жупана далмацінскіх харватаў Борны. Паходы супраць Людавіта, прадпрынятыя франкамі ў 820 і 821 гадах, не мелі поспеху. Аднак у 822 годзе, калі ў Панонскую Харватыю было накіравана новае шматлікае войска франкаў, Людавіт быў вымушаны адступіць у Далмацыю, дзе ў наступным годзе быў забіты адным са сваякоў Борны.

Пераемнікам забітага князя ў Панонскай Харватыі стаў Уладзін, сын аднаго з папярэднікаў Людавіта — Сіліміра.

Зноскі

  1. Аналы каралеўства франкаў
  2. Croatian rulers(недаступная спасылка)

  Next Page » More information about  

 Людавіт Пасаўскі  







  Next Page » More information about  

 Людавіт Пасаўскі  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]