... рхеалагічныя раскопкі на селішчы Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра XIII — першай паловы XIX ст. у в. Лаўрышав...
Археалагічная экспедыцыя ў Лаўрышаве, 2015. Праца на раскопе.

Ла́ўрышаўскія археалагі́чныя экспеды́цыі, ЛАЭархеалагічныя экспедыцыі, якія ў 20112019 г. вялі археалагічныя раскопкі на селішчы Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра XIII — першай паловы XIX ст. у в. Лаўрышава (Шчорсаўскі сельсавет, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць). Абследавалася таксама стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў ля в. Гнесічы (Шчорсаўскі сельсавет). Экспедыцыі працягнулі археалагічнае вывучэнне гэтай мясцовасці, якое пачалося ў 1971 г.

Асноўныя звесткі

Войшалк у манастыры. Мініяцюра з Астэрманаўскага І-га тому Ліцэвога летапіснага збору, XVI ст. Бібліятэка Расійскай акадэміі навук, г. Санкт-Пецярбург.

Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 года сын вялікага князя Вялікага княства Літоўскага МіндоўгаВойшалк (вялікі князь літоўскі ў 12641267) — заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»[1] . Згодна царкоўнаму паданню, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем. Мэтай археалагічных даследаванняў было вызначэнне дакладнага месца першапачатковага размяшчэння манастыра, які з'яўляўся адным з важнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэння ВКЛ.

У экспедыцыях удзельнічалі добраахвотнікі, у асноўным моладзь, студэнты і навучэнцы; слоган: «Трымаць гісторыю ў руках». Навуковы кіраўнік да 2016 г. — доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі факультэта інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта С. Я. Рассадзін (г. Мінск)[2] . Даследаванні вяліся пры падтрымцы Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, з дабраславення архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя[3] , а з 2016 г. — і з дабраславення мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, патрыяршага экзарха ўсея Беларусі[4] .

Мясцовасць у в. Лаўрышава, дзе вяліся раскопкі. Свята-Успенская царква, пабудавана каля 1775 г. як манастырская.

Экспедыцыі сабралі вялікі археалагічны матэрыял, які ўказвае на тое, што манастыр з часу заснавання размяшчаўся на месцы в. Лаўрышава, ля р. Валоўка. (Сучасны манастыр, які быў адноўлены ў 1913 і затым у 2007 г., знаходзіцца ля в. Гнесічы.) У ходзе раскопак была выяўлена, у прыватнасці, частка каменна-цаглянага падмурку пабудовы XIV ст. Яна суаднесена з царквой св. Мікалая, якая па пісьмовых звестках была пабудавана ў манастыры каля 1350 г. на сродкі князя навагрудскага Міхаіла-Карыята Гедзімінавіча пасля яго вяртання з ардынска-маскоўскага палону. Знойдзены шматлікія фрагменты глінянага посуду, кафлі, вырабаў з металу і шкла ХIII — XVIII ст. У 2015 г. выяўлена матрыца пячаткі XIII — XIV ст. У 2016 г. вялося даследаванне падземнага збудавання[5] . У 20172018 г. выяўлены фундамент старадаўняга храма[6] і старадаўнія каменныя крыжы. У 2019 і 2021 г. вяліся раскопкі гэтага фундамента[7] .

Гл. таксама

Археалагічныя даследаванні ў Гнесічах і Лаўрышаве

Зноскі

Навуковыя публікацыі

Спасылкі

2021

Працягваюцца археалагічныя даследаванні Лаўрышаўскага манастыра // Сабор.by. — 2021. — 8 верасня.

2020

2019

2018

2017

2016

2015

2014

2013

2012





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]